Голас сэрца
Дабрачынная літаратурна-музычная вечарына «Голас сэрца», прысвечаная 24-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылася 26 красавіка ў Дзяржаўным
літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску.
Вечарына праводзілася па ініцыятыве таварыства дружбы і культурных сувязей «Беларусь — Ірландыя» (старшыня— сын Коласа Міхась Міцкевіч) і дзіцячага фонду духоўнага
і культурнага адраджэння «Сакавік» (кіраўнік — унучка Коласа Марыя Міцкевіч).

Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі паэт Анатоль Зэкаў адзначыў, што за 24 гады пасля катастрофы на апаленай Чарнобылем і забруджанай радыяцыйным пылам зямлі вырасла новае пакаленне. Паводле яго слоў,
Чарнобыль дагэтуль працягвае сваю вайну з беларусамі. У беларускай літаратуры чарнобыльская тэма па значнасці стала другой пасля тэмы Вялікай Айчыннай вайны, сказаў Зэкаў. Ён успомніў чарнобыльскіх
бежанцаў-перасяленцаў, якія спадзяваліся вярнуцца ў родныя хаты, сялян, якія ў 1986 годзе не радаваліся ўраджаю, і прачытаў свае паэтычныя творы, у тым ліку ўрыўкі з паэмы «Аварыя
сумлення», прысвечанай катастрофе.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі паэт Міхась Башлакоў прачытаў урыўкі сваёй паэмы «Лілея на цёмнай вадзе».
Марыя Міцкевіч паведаміла, што Ірландыя — адна з тых краін, якая адгукнулася на чарнобыльскую бяду. Паводле яе слоў, ірландскія валанцёры да гэтага часу дапамагаюць беларускім дзецям,
ірландскія дабрадзеі пабывалі ў пацярпелых ад катастрофы рэгіёнах і напісалі шэраг кніг. Тысячы беларускіх дзяцей штогод ездзяць на аздараўленне ў Ірландыю, а фонд «Сакавік» кожны
год ладзіць у Беларусі фэсты ірландскай музыкі і танцаў.
У рамках вечарыны адбылася сустрэча з ірландскім піяністам, лаўрэатам прэміі імя Фрэдэрыка Шапэна Майкам О’Руркам, продкі якога, ірландскія графы О’Руркі, жылі на Беларусі
— у Усялюбе пад Наваградкам (Гродзенская вобласць). Піяніст жыве ў Францыі, вывучаў фартэпіяна пад кіраўніцтвам Марселя Чампі, вучня Клода Дэбюсі. Стаў вядомым дзякуючы віртуознаму выкананню
твораў знакамітага ірландскага кампазітара-рамантыка Джона Філда. Піяніст актыўна гастралюе па свеце, перад паездкай у Беларусь даў некалькі канцэртаў у Літве. У праграме выканаўцы — музыка
Джона Філда і Шапэна.