Гомель рызыкуе страціць адну са сваіх «пярлін» — філіял Веткаўскага музея

Пра гэта стала вядома напярэдадні святкавання абраду «Гуканне вясны», якое ўжо з’яўляецца традыцыйным для філіяла і яго наведнікаў. Пагукаць вясну з музеем, нягледзячы на дождж і непагадзь, прыйшло больш за 20 чалавек. Што яшчэ можна назваць паказнікам якасці музея, як не яго наведнасць і папулярнасць?

img_9086_logo_1_logo.jpg

Падчас прамой лініі Старшыня гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на пытанне пра лёс філіяла адказаў наступнае (стыль і мова захаваныя):

Фота: hoiniki.by

Фота: hoiniki.by

— Сегодня присутствие в дворцово-парковом ансамбле Ветковского, ну, это как-то не совсем правильно. Это первое. Второе. Мы сегодня вкладываем туда деньги, и я вот буквально на этой неделе там был и высказал то же мнение вслух. Мы имеем этот маленький музей. Экспонатов много в Ветковском музее, а музей маленький и никакой (трохпавярховы будынак Веткаўскага музея з паўнавартаснымі экспазіцыямі — НЧ), а мы сегодня здесь филиал имеем. А там стоит бывшая райкомпартия (у будынку якой зараз захоўваюцца фонды Веткаўскага музея —НЧ). Вот я дал задание. Приеду в следующий раз посмотрю лично. И мы там должны сделать хорошую экспозицию. Чтобы это был музей так музей.

Если мы сегодня имеем дворцово-парковый ансамбль — он должен дополнять каждое здание. И что мы там показываем — оно должно дополнять друг друга. Это одна тема. А тема Ветки — это совсем другая. И мы должны разделить их и привлечь туда максимум людей, чтобы они туда ехали.

Традыцыйная вячэра падчас абраду "Жаніцьба коміна" ў філіяле Веткаўскага музея

Традыцыйная вячэра падчас абраду "Жаніцьба коміна" ў філіяле Веткаўскага музея

Варта заўважыць, што філіял Веткаўскага музея зараз месціцца ў самым сэрцы горада — на тэрыторыі палаца-паркавага ансамбля ў будынку, што звонку нагадвае сапраўдную беларускую хату. Іншую канцэпцыю для музея, які рэканструюе шэраг абрадаў ад «Жаніцьбы коміна» да сапраўднага вяселля ў традыцыйным стылі, цяжка ўявіць.

Што да планаў на будынак, дзе зараз знаходзіцца філіял Веткаўскага музея, і стратэгіі развіцця палаца-паркавага ансамбля ў цэлым старшыня аблвыканкама адзначыў, што «нужно создать здесь инфраструктуру, чтобы они (турысты — НЧ) могли пообедать здесь, привести себя в порядок и двигаться дальше».

Абрадныя спеўкі "Гукання вясны" каля будынку філіяла 8 сакавіка 2017 года

Абрадныя спеўкі "Гукання вясны" каля будынку філіяла 8 сакавіка 2017 года

Для гомельцаў жа філіял Веткаўскага музея даўно перастаў быць проста выставачнай пляцоўкай. Зараз філіял — гэта сапраўдны культурны цэнтр, які мае сваю атмасферу, сваё атачэнне і сталых наведнікаў ды прыхільнікаў. Тут дзейнічае школка бытавога танца, выхаванцы якой нядаўна ўвайшлі ў дзясятку лепшых на фестывалі «Мяцеліца», школа народных спеваў, школа традыцыйнага ткацтва, якую наведваюць гамельчукі ад мала да вяліка. Фішкай філіяла таксама з'яўляюцца штогадовыя адзіныя ў горадзе беларускамоўныя ялінкі для дзетак, дзе распавядаюць пра беларускі традыцыйны сэнс Новага года, а таксама паказваюць батлейку.

Традыцыйныя танцы ў філіяле

Традыцыйныя танцы ў філіяле

Пятро Цалка (загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі):

На мой погляд, няма зараз у Гомелі пляцоўкі, дзе б традыцыйная культура вывучалася, папулярызавалася, арганізоўвалася масава настолькі, як гэта робіцца ў нашым філіяле. Наша функцыя — традыцыйную сапраўдную культуру неяк далучыць да горада. Большасць людзей, якія ў горадзе зараз жывуць, — людзі з вясковымі каранямі. І для іх гэта гісторыя, гэта тое, што сэрца грэе.

Тут адбываецца процьма традыцыйных вечарын і майстар-класаў: штотыдзень заняткі па спевах і танцах, штомесяц — этнавечарына. Нас наведваюць сусветна вядомыя госці, такія як Іван Іванавіч Кірчук з этнатрыо «Троіца», Naviband, які ў гэтым годзе будзе прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні», гурт «Вурай» і іншыя. Мы гуртуем вакол сябе традыцыйную культуру, але не ў фармаце проста вітрыны экспазіцыйнай залі, а сапраўднай жывой традыцыі, якая адбываецца тут і зараз. Філіял Веткаўскага музея — гэта ўжо культурны цэнтр, у першую чаргу, адукацыйны. Сюды прыходзіць моладзь, каб навучацца спевам, танцам, ткацтву. І гэтая моладзь зацікаўленая ў далейшым існаванні філіяла, бо яны праз нашыя мерапрыемствы, праз камунікацыю з жывымі носбітамі культуры, якіх мы запрашаем, пазнаюць Беларусь сапраўдную.

Гурт Naviband (прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2017) у філіяле Веткаўскага музея

Гурт Naviband (прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2017) у філіяле Веткаўскага музея

Было б мэтазгодна зачыняць культурніцкую ўстанову, калі б яна была нерэнтабельнай і ніхто яе не наведваў. Мы ж маем дзесяць тысяч наведнікаў на год — і гэта толькі тыя, хто прайшоў па квітках, але ж акрамя гэтага ў нас ёсць і бясплатныя мерапрыемствы!

Варта адзначыць, што спачатку філіял веткаўскага музея мусіў прадстаўляць выключна культуру Веткаўшчыны, але зараз мы прыводзім сумесныя выставы з іншымі музеямі як Беларусі, так і замежжа. Напрыклад, у гэтым годзе мы планавалі сумесную выставу з музеем-запаведнікам «Чыгірын» з Украіны.

У 2015 годзе мы выконвалі грант кіраўніка краіны па рэканструкцыі неглюбскага строя. Зараз, калі неглюбская традыцыя ўнесена ў спіс нематэрыяльнай спадчыны, наша майстэрня з’яўляецца ўжо таксама часткай гэтай спадчыны, бо мы — пераемнікі гэтай традыцыі. Таму для нас навіна пра закрыццё — як снег на галаву. Можа было б, мне падаецца, сітуацыю вырашыць шляхам нейкіх перамоваў: сесці за стол, абмеркаваць, сказаць «у нас ёсць праект развіцця палаца-паркавага ансамбля і што неяк традыцыйная культура не зусім у рамках ансамбля», але тут чамусці паўстала пытанне менавіта закрыцця, а не пераносу філіяла. 

Пасля з'яўлення ў сацыяльных сетках інфармацыі пра магчымае закрыццё філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі людзі пачалі актыўна выказвацца ў падтрымку музея пад хэштэгам #філіялжыві, а таксама пакідаць кранальныя каментары:

Яўген Меркіс (былы старшыня краязнаўчай арганізацыі «Талака»):

— Сябры, кепскія навіны. Збіраюцца зачыняць філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. Такое жаданне выказаў асабіста губернатар Гомельскай вобласці Дворнік. Спадзяюся, што грамадскасць здолее выказаць сваё слова супраць гэтага дурнога рашэння мясцовых самадураў, якія нішчаць унікальны турыстычны і культурніцкі магніт у нашым горадзе.

Яўген Малікаў (гісторык):

— Давайце шчыра прызнаем: Веткаўскі музей гэта самы лепшы музей нашай вобласці. І не таму, што ён у палацы Паскевічаў знаходзіцца, а таму, што Веткаўскі музей — гэта даследчая лабараторыя, якая вывучае і можа даходліва данесці да людзей свае знаходкі. Свае, а не ўзятыя ў іншых музеяў на пракат. І ў філіяле яны выстаўляюць СВАЕ экспанаты, а не прывазныя выставы з іншых музеяў. Па гэтаму разважанні «з двух маленькіх зрабіць адзін вялікі» — гэта разважанні для лохаў, якія не ў курсе. Гэта ўсё адзін музей, здольны працаваць У ДВУХ гарадах! Паглядзіце таксама, колькі ў іх кніг (і якіх па якасці) па культуры Гомельшчыны выходзіць! Усе музеі Гомельскай вобласці за 40 гадоў не выдалі столькі літаратуры, колькі Веткаўскі музей за 10 апошніх гадоў. Будынак райкама кажыце — але УВЕСЬ гэты будынак — гэта адміністратыўны корпус і ФОНДЫ (!!!!!!!) экспанатаў музея! Куды там яшчэ выставачныя залы запіхнуць? Што значыць «маленький музей»? Гэта філіял музея, гэта адзіны на ўсю Беларусь філіял РАЁННАГА музея ў АБЛАСНЫМ горадзе. Адчуваеце ўзровень? Філіял адрозніваецца ад сталага музея тым, што ў ім паказваюць часовыя тэматычныя экспазіцыі!!!! Колькі людзей пабывала за год у філіяле, і колькі б з іх прыехала за 20 км у Ветку??? Чаму ў нас людзі, якія прыехалі са сваіх Мухасранскаў, вырашаюць, што ў нашым горадзе карысна, а што можна знесці, спіліць, закрыць... вы ў ГОМЕЛІ, а не ў Калінкавічах ці Жыткавічах!!! Адчуйце розніцу, брыгадзіры!

Алена Вергунова (турыстка):

— Сочувствую и сожалею! В свое время изучала историю староверия и, благодаря гомельскому филиалу узнала о Ветке и ездила в Ветку 3 раза. Пишу о необходимости сохранения филиала не только как турист (живу на Крайнем Севере), но как культуролог и историк русской культуры. Нужно бороться, чтобы филиал был сохранен, это важно не только для Ветковского музея, а прежде всего для сохранения культурного пространства Гомельщины. Нельзя уничтожать свою культуру, это чревато необратимыми последствиями! Плохо, когда судьбой культуры распоряжаются геростраты геростратовичи!

Зося Музычка (гурт «Ягорава гара»):

Мое знакомство с нашими белорусскими традициями началось с филиала Ветковского музея, там я училась петь наши народные песни, там меня научили народному традиционному ткачеству и сегодня благодаря филиалу я имею ремесло, которое мне приносит не только массу удовольствия, мы не раз своим коллективом «Ягорава Гара» выступали в музее на вечеринах. И могу сказать не как сторонний наблюдатель, на любые мероприятия, всегда есть посещаемость, людям это нравится, люди хотят к этому прикоснуться. Нельзя вот так взять и все перечеркнуть, этим власть в очередной раз покажет свою не остоятельность, некомпетентность в культурной жизни страны. Нельзя все измерять в денежном эквиваленте, а особенно то, что помогает людям оставаться людьми!

«Новы час» будзе ўважліва сачыць за развіццём падзеяў, звязаных з закрыццём філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі, і інфармаваць грамадскасць. Пакуль жа падтрымаць культурніцкую ўстанову можна распаўсюдам інфармацыі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #філіялжыві.