"Лінія Сталіна на дзіцячай далоні": фільм пра дзіцячыя ахвяры сталінскіх рэпрэсій

17 лістапада а 17-й ва ўправе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага,3) — прэм'ера фільма "Лінія Сталіна на дзіцячай далоні" і сустрэча з рэжысёрам Галінай Самойлавай ды героямі стужкі.



1382099285234.jpg

Фота: etoretro.ru

Пра тое, што немагчыма асэнсаваць гісторыю да канца, пакуль не будзе афіцыйна сказана, што савецкая ўлада будавалася на гвалце і смерці, кажа адна з гераіняў фільму расійскі гісторык Марыэта Чудакова.

Тое, што не адбылося канчатковага развітання са спадчынаю сталінізму, адзін з герояў фільму тлумачыць тым, што пасля працы ў архівах многія ўсведамляюць, што «іх кроўныя былі серыйнымі забойцамі». А пра гэта казаць ніхто не хоча, і таму «Сталін — харошы».

Ігар Кузняцоў кажа, што беларускія дзеці былі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій да пачатку 50-х гг.:

«Толькі у 1951–1952 гг. з тэрыторыі Заходняй Беларусі былі дэпартаваныя мінімум 4 500 дзяцей.»

Пра дакладныя лічбы дзіцячых ахвяраў, на думку гісторыка, мы наўрад ці даведаемся калі-небудзь.

«Вядома адно: большасць з іх назаўсёды засталася ў зямлі лагераў, куды іх высылалі.»

Старшыня таварыства «Мемарыял» Арсеній Рагінскі лічыць, што ўсе планы разваліць сям’ю ў Сталіна, аднак, праваліліся:

«Адной з задачаў тэрору было атамізаваць краіну, каб усе адчувалі сябе асобнымі і раздробненымі, каб жыццё кожнага належала дзяржаве. Сталін знішчыў навуку, знішчыў інтэлігенцыю, але знішчыць сям’ю яму не ўдалося.»

У фільме выкарыстаныя малюнкі вязняў Гулагу, фондавыя матэрыялы і фотаздымкі віртуальнага музею расейскага таварыства «Мемарыял».

belsat.eu