Любанска-падляшскі дэсант у Мінску (фота, відэа)

Узорны фальклорны ансамбль «Верабейкі» з Любані адзначыў сваё 25-годдзе канцэртам у мінскім Палацы ветэранаў. Іх падтрымалі сябры — гурты «Калыханка» з Міханавічаў, «Рада» і «Гаманіна» з Мінска і «Жэмерва» з Падляшша.

__zahadnaja__2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_009_logo.jpg


«Верабейкі» — гурт, што аднаўляе варыянты танцаў, запісаныя ад старэйшых жыхароў Любанскага раёна Сяргеем Выскваркам, мастацкім кіраўніком ансамблю. Некаторых з носьбітаў традыцыйнай культуры, якія дзяліліся ведамі, ужо няма на гэтым свеце, а танцы жывуць. Сяргей Выскварка — вядомы этнахарэограф, што дае майстар-класы і канцэрты з «Верабейкамі» і аўтэнтычнымі гуртамі Любанскага раёна па ўсёй Беларусі, а таксама ў Літве, Польшчы, Расіі.


2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_014_logo.jpg


10 траўня ў Палацы ветэранаў «Верабейкі« паказвалі танцы з вёсак Пласток і Дарасіно Любанскага раёна. Удзельнікі гурта былі апранутыя ў рэканструяваныя традыцыйныя строі, зробленныя на ўзор адзення з гэтых авёсак. Дарэчы, Пласток — малая радзіма Сяргея Выскваркі.


2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_003_logo.jpg

Акампанавалі танцорам гарманіст Васіль Васільевіч Семашкевіч і барабаншчык Мікалай Міхайлавіч Юніцкі.


2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_006_logo.jpg

Ужо другім разам «Верабейкі» выступаюць у Мінску з міханавіцкай «Калыханкай». Ініцыятарка гэтых імпрэз — мастацкая кіраўніца «Калыханкі» Ларыса Рыжкова, якую звязвае з Сяргеем Выскваркам даўняе сяброўства. У рэпертуары «Калыханкі» — беларускія традыцыйныя песні, казкі, паданні, духоўныя вершы ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_022_logo.jpg

Гурт «Рада» ўжо неяк выступаў на дні народзінаў «Верабеек» на імпрэзе ў Любані, і вось зноў далучыўся да віншаванняў. «Рада» — гурт мужчынскіх спеваў, праўда, Васілю Мардачову, Алегу Лук’янцаву і Аляксандру Жукоўскаму дапамагае Святлана Буцкая. Значную частку рэпертуару гурта складаюць уласныя экспедыцыйныя запісы ўдзельнікаў.

2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_015_logo.jpg

Гурта «Жэмерва» — беларусы з ваколіцаў Бельска-Падляшскага ў Польшчы, але ў Беларусі выступаюць досыць часта. Па-беларуску яны гавораць з заўважным акцэнтам, але ў сваёй нацыянальнай прыналежнасці зусім не вагаюцца. Выконваюць падляшскія і заходнепалескія песні.

2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_018_logo.jpg

«Верабеек» павіншаваў таксама фальклорны гурт БДУІР «Гаманіна».


2018_05_10_verabejki_a._ljaszkevicz_012_logo.jpg

Перад і пасля канцэрта праходзілі танцы ў фае, да якіх мог далучыцца кожны ахвочы.



Фота і відэа аўтаркі