Лютар праз стагоддзі: Мінск далучыўся да сусветнага дня Рэфармацыі

Дзень Лютара адзначылі сімфанічным канцэртам у Белдзяржфілармоніі.

refarmacyja__fota_vktoryii_czaplevaj__7__logo.jpg



Марцін Лютар быў не толькі святаром-рэфарматарам, але і … кампазітарам! Слухачы, якія завіталі ў Беларускую філармонію змаглі паслухаць творы Лютара ў перакладзе на беларускую мову ўжывую.

Дзень Лютара

refarmacyja__fota_vktoryii_czaplevaj__3__logo.jpg


Дзень Лютара дапамаглі адсвяткаваць у філармоніі дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Ансамбль салістаў “Вытокі” і сімфанічны аркестр “Capella Academia”.
Аўтарам праекту выступіў дырыжор Аляксей Фралоў: “Сёння свет, або, калі хочаце, космас святкуе свой юбілей. Рэфармацыя — гэта працэс, які расцягнуўся на стагоддзі і ажыццяўляўся тысячамі людзьмі. Сёння цвіком Марціна Лютэра было прыбітае сярэднявечнае цемрашальства”.
Марцін Лютэр сам прыдумваў харалы, а часам браў ужо папулярныя мелодыя для сваіх хрысціянскіх гімнаў. Харалай “Цвярдыня наша — вечны Бог” распачаўся канцэрт. Ёй жа канцэрт і скончыўся, бо харала была ўключана ў пятую сімфонію Мендэльсона-Бартольдзі як сімвал Рэфармацыі. Гэтая харалы прагучала сёння ў сотнях храмах Германіі. У нас жа яе заспявалі па-беларуску.
Навуковы каментар да музычных твораў давала Ірына Дубянецкая: “Гэта не проста канцэрт. Гэта спосаб далучыцца да сусветнага святкавання Рэфармацыі, які магутным ураганам знёс сярэднявечны лад і мысленне людзей”.


Музыка з беларускіх канцыяналаў

refarmacyja__fota_vktoryii_czaplevaj__5__logo.jpg


Якая духоўная музыка была на Беларусі падчас рэфармацыі і контррэфармацыі? Са сцэны прагучаў 129 паслом, які пакладзены на музыку Лютэрам, але ў аранжыроўцы і гарманізацыі Цыпрыяны Базыліка. “Такімі людзьмі, як Цыпрыян, кравала ўспрыманне свету Лютэра, малітоўнае ўспрыманне і ўспрыманне свету хрысціянамі-багалсовамі, — дзяліўся Аляксей Фралоў. — Для пашырэння гэтага ўспрымання яны пачала выдаваць спеўныя зборнікі”.
Такім чынам, Цыпрыян далучыўся да выдавецтва евангелічнага спеўніка — Берасцейскага Канцыяналу. Паплечнікам у гэтай справе ў Цяпрыяна быў Вацлаў, які паходзіць з Шамотул, з Польшчы. На сёння захавалася толькі некалькі старонак з Канцыяналу. Твор са спеўніка “Алелюя, слаўце Бога” прагучаў і са сцэны.
Пасля Берасцейскага канцыяналу быў Нясвіжскі, пасля Віленскі, а пасля — Любчанскі.
Упершыню са сцэны філармоніі прагучалі творы з Любчанскага канцыяналу. А адзін з іх — Песня №5 з Псальма 67 — саліст Ілля Сільчукоў выканаў нават разам з заляй.

refarmacyja__fota_vktoryii_czaplevaj__7__logo.jpg


Сусветныя музычныя творы Рэфармацыі

refarmacyja__fota_vktoryii_czaplevaj__1__logo.jpg


На канцэрце можна было пачуць арганную прэлюдыю Іагана Себасц’яна Баха. “Баха, якога мы ведаем, не было б без Лютара. Ён быў узгадаваны на лютаранстве”, — нагадаў Аляксей Фралоў.
Пасля прэлюдыі Баха музыкі выканалі і дзве арыі альта з Араторыі “Месія” Георга Фрыдрыха Гендаля. Калі Бах быў узгадаваны на лютэранстве, то Гендаль — на кальвінізме. “Я буду вельмі засмучаны, калі мая музыка будзе даваць толькі асалоду. Музыкай я буду намагацца зрабіць людзей лепшымі”, - так калісьці сказаў пра сваю творчасць Гендаль. Пасля выканання дзвюх арый заля ўзарвалася апладысментамі, бо дала слухачам не толькі асалоду, але нешта большае.
Прагучалі на канцэрце творы кампазітараў са Швецыі, Чэхіі, Нідэрландаў… А завяршылася першае аддзяленне вядомым творам Ньютана “Цудоўна Ласка”. У ЗША “Цудоўна Ласка” — гэта духоўны гімн, які налічвае ўжо не адно стагоддзе.
Пасля сканчэння канцэрту заля яшчэ доўга пляскала стоячы. А Аляксей Фралоў нагадаў, што канцэрта не адбылося б, калі б яго не падтрымаў Інстытут Гётэ ў Мінску і пастыр Царквы Ян Прадвеснік Антоній Бокун.