Мастацтва ў фармаце public space: выстава «Мастак і горад»

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску ўчора ўрачыста адкрылі штогадовы праект «Мастак і горад» выставай рэпрадукцый карцін Зоі Літвінавай. Аднак «Мастак і горад» анансаваў правядзенне і іншых творчых акцый. Ужо 18 траўня на плошчы Якуба Коласа пройдзе «Свабодны мальберт».

6_106.jpg

16 траўня плошча Якуба Коласа сабрала прыхільнікаў беларускага мастацтва — у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовага праекта «Мастак і горад».

Цяпер у цэнтры горада кожны жадаючы зможа ўбачыць рэпрадукцыі карцін беларускай мастачкі Зоі Літвінавай, а ў сярэдзіне ліпеня дзеючую экспазіцыю зменяць работы Зоі Луцэвіч.

 

 ЗоіяЛітвінава

 ЗоіяЛітвінава

Джазавая музыка, танцавальны перформанс, карцінная галерэя — адкрыццё праекта «Мастак і горад» прайшло нібы свята, прысвечанае ўсім відам мастацтваў. 16 траўня плошчу Якуба Коласа ўпрыгожылі гіганцкія кветкі і залатое канфеці, а завяршылася ўрачыстае адкрыццё экскурсіяй, якую правяла для наведвальнікаў аўтар работ — Зоя Літвінава. Каля двухсот чалавек сабраліся на ажыўленай плошчы, каб зарадзіцца яркімі эмоцыямі.

«Я не першы год назіраю за карцінамі на плошчы. І кожны раз праект дае мне адказы на два важныя пытанні. Першае — пра асобу мастака: «Хто ён такі, гэты стваральнік?», другое — пра яго карціны: «Чаму менавіта гэтыя работы?». Думаю, «Мастак і горад» яшчэ раз нагадвае нам, што беларускае мастацтва тут, яно зусім побач», — расказвае ўдзельніца выстаўкі Ірына Дораш.

1__6__4.jpg

На свяце знайшлося месца не толькі для дарослых наведвальнікаў, але і для дзяцей. Арганізатары падрыхтавалі спецыяльную дзіцячую зону, дзе юныя мастакі малявалі свае ўласныя шэдэўры.

«Гэта класна, што на такія мерапрыемствы можна прыходзіць з дзецьмі. Я лічу, што ўжо з малых гадоў дзіця трэба далучаць да культуры. Атрымліваецца, выстаўка стала месцам сустрэчы для людзей розных пакаленняў, і гэта не можа не радаваць», — дзеліцца ўражаннямі мінчанка Тамара Іванова, якая прыйшла на свята разам з мужам і двума дзецьмі.

3__4__5.jpg

Ужо восем гадоў праект збірае карціны беларускіх мастакоў розных напрамкаў, школ і эпох. У яго гісторыі — работы такіх жывапісцаў, як Марк Шагал, беларускі Сальвадор Далі Георгій Скрыпнічэнка, Валянцін Губараў, Мікалай Селяшчук... Спіс можна працягваць, бо за ўсе гэтыя гады мінчане і госці сталіцы (а летась і жыхары Віцебска) убачылі карціны 57 беларускіх мастакоў.

4__1__9.jpg


5_147.jpg


Гэтым летам плошча Якуба Коласа стане ў тым ліку важнай турыстычнай кропкай — рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў змогуць убачыць госці II Еўрапейскіх гульняў.

Маштабны праект штогод падтрымліваецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, а генеральным партнёрам выступае Банк ВТБ (Беларусь).

«Такія праекты паказваюць важнасць актыўнага ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу. «Мастак і горад» — гэта той фармат супрацоўніцтва, які можна ставіць у прыклад. Мы заўсёды падтрымліваем праекты, якія робяць горад лепшым, і спадзяёмся, што іх будзе больш», — адзначае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

 

Віталіна Рудзікава

Віталіна Рудзікава

У гэтым годзе праект «Мастак і горад» анансаваў правядзенне розных творчых акцый. Ужо 18 траўня прама на плошчы Якуба Коласа пройдзе «Свабодны мальберт» — мерапрыемства, падчас якога любы жадаючы зможа напісаць уласную карціну пад кіраўніцтвам адной з гераінь праекта — Зоі Луцэвіч. 18 траўня майстар-класы па жывапісе будуць праводзіцца на працягу ўсяго дня.

 

2__6__5.jpg

Праект рэалізуе камунікацыйная кампанія GBS сумесна з Музеем-майстэрняй З.І. Азгура пры падтрымцы Мінскага і Брэсцкага гарадскіх выканаўчых камітэтаў. Шосты год запар генеральным партнёрам экспазіцыі выступае Банк ВТБ (Беларусь).