Новыя «Гульні тронаў» і карыкатуры на старыя

На канале HBO адбылася прэм’ера серыяла «Дом дракона» — спін-оф культавых «Гульняў тронаў». Публіка ўжо спрачаецца — ці акажа новая сага такі ж велізарны ўплыў на сусветную масавую культуру, як яе папярэднік? Дарэчы, феномен «Гульняў тронаў» засведчылі таксама шматлікія карыкатуры.

8_145.png


Нагадаем, што серыял «Гульня тронаў» заснаваны на цыкле раманаў Джорджа Марціна «Песня лёду і агню». Ён выйшаў на экраны ў 2011 годзе і адразу выклікаў вялікую цікавасць аўдыторыі. Крытыкі дружна тлумачылі гэта добрай драматургіяй і гульнёй акцёраў. Акрамя таго ў серыяле ўздымаюцца пытанні, актуальныя для нашага часу — гвалт, становішча жанчын і сексуальных меншасцей, роль арміі і сілавікоў, царквы і сям'і ў сістэме сацыяльных адносін. Для серыяла характэрна адсутнасць адназначна станоўчых персанажаў.
Не дзіўна, што ледзь не адразу мастакі пачалі эксплуатаваць сюжэты з серыялу і яго вобразы для сваіх графічных каментароў на актуальныя падзеі. Паколькі на той час прэзідэнтам штатаў быў Барак Абама, ён, напэўна, стаў першым палітыкам, якога выявілі ў вобразе героя «Гульні Тронаў». На малюнку Абама намаляваны падобны на дэспата з серыялу, паколькі вырашыў кіраваць краінай без уліку думкі кангрэсу.

1_594.jpg


Хутка серял настолькі пайшоў у масы, что палітычныя кланы пачалі ўспрымаць як аналагі арыстакратычных родаў з серыялу. Так, нейкі мастак выявіў амерыканскую палітыку як дуэль кланаў Бушаў і Клінтанаў.

2_547.jpg


У серыяле прысутнічаюць фантастычныя істоты, напрыклад драконы, якіх персанажы серыялу выкарыстоўваюць для вайсковых аперацый. Натуральна з'явіліся фантастычныя пачвары ў карыкатурах. Напрыклад, адзін з мастакоў выявіў у якасці дракона птушку — лагатып Twitter, якую асядлаў Дональд Трамп. Канцэптуальная фішка малюнка ў тым, што менавіта праз Twitter Трамп закідваў у грамадства правакацыйныя тэмы, якія выклікалі сацыяльнае і палітычнае напружанне.

3_485.jpg


Хапае ў серыяле і паядынкаў з выкарыстаннем магіі і чароўных гаджэтаў. Адна з іх нагадала нейкаму аўстрыйскаму карыкатурысту дуэль Трампа і яго візаваі — кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.

4_453.jpg


Адстаўка з пасады прэм'ера Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй, якой здрадзіла яе самае блізкае атачэнне, адразу нагадала некаторым мастакам Альбіёну сюжэтныя павароты з «Гульняў тронаў».

5_419.jpg

Нягледзячы на тое, што апошняя серыя «Гульні тронаў» пабачыла свет амаль тры гады таму, пра стужку не забыліся. У тым ліку дзякуючы фразе «Зіма хутка», якую любяць казаць яе героі. Сёння, на фоне росту коштаў на топліва і ў кантэксце надыходу восені, тая цытата набыла суперактуальнае гучанне. Натуральна, вельмі часта гэтую фразу ўкладаюць у вусны Уладзіміра Пуціна, якога лічаць адказным за цяперашні рост тарыфаў на паліва.

6_307.jpg

Нейкія аматары гумару адаптавалі згаданы мем і да нашай беларускай рэчасінасці.

7_216.jpg

І вось на днях адбыўся рэліз «Дома дракона», які лічаць працягам «Гульняў», хаця падзеі ў гэтым серыяле адбываюцца на 200 год раней. Рэакцыя на прэм’еру вельмі супярэчлівая. Некаторыя крытыкі кажуць, што мяркуючы па старце, гэты праект «будзе лепшым серыялам з калі-небудзь створаных». Іншыя трошкі расчараваныя і кажуць, што чакалі ад стваральнікаў большага крэатыву. З’явіліся і першыя карыкатуры, прысвечаныя новаму прадукту HBO (глядзі ніжэй). Праўда, пакуль яны дастакова нейтральныя і проста выяўляюць галоўных герояў серыялу. Пабачым, што будзе далей.

8_145.png