Параўналі гербы з «Game of Thrones» са старажытнымі беларускімі. Вы будзеце зьдзіўленыя!
На шматмільённыя экраны сьвету пачаў выходзіць працяг самага папулярнага сэрыялу ў гісторыі — «Гульня Тронаў». Новы кінапрадукт мае назву «Дом Дракона» і распавядае пра дом Таргарыенаў яшчэ да падзеяў «Game of Thrones». Кожная вялікая сям'я ў серыяле мае свой герб. Мы знайшлі адпаведныя геральдычныя знакі са шляхетных беларускіх радоў. Разглядайце і шукайце сваё прозьвішча!
Пачнем. Пад кожным малюнкам вы знойдзеце апісаньне, а таксама даведаецеся, каму належыў той ці іншы беларускі герб.
Дом Баратэон
Гербам Брохвіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Брычкоўскія, Гайжэўскія, Коршуны.
Дом Мармонт
Гербам Равіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Русецкія.
Дом Фрэй
Гербам Вежы ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Ваўкі.
Дом Блэквуд
Гербам Дуб у Беларусі сярод іншых карысталіся: Бялькевічы, Дубовікі, Жаладковічы, Ахрэмовічы, Шульцы.
Дом Талі
Гербам Вадвіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Барэйшы, Станкевічы, Венцлаўскія, Ваўчкі.
Дом Ліндэрн
Гербам Вуж у Беларусі сярод іншых карысталіся: Амбражэвічы, Венскія, Германы, Адольскія.
Дом Старк
Гербам, падобным да Старкаў у Беларусі карыстаюцца жыхары цэлага горада Ваўкавыска. Гэта наш Вінтэрфэл.
Дом Кліган
Гербам Побаг у Беларусі сярод іншых карысталіся: Маліноўскія, Горваты, Доўнары, Запольскія, Ратамскія, Хамінскія, Шпігальскія, Янушкоўскія, Есьмантовічы.
Дом Цірэл
Гербам Порай у Беларусі сярод іншых карысталіся: Бернацкія, Барысевічы, Віткоўскія, Галіцкія, Грыбоўскія, Завішы, Замойскія, Левановічы, Міцкевічы, Нясецкія, Навіцкія.
Дом Суон
Гербам Лебедзь у Беларусі сярод іншых карысталіся: Маркевічы, Баркоўскія, Валожынскія, Жудры, Зубовічы, Макарэвічы, Марцінкевічы, Тамашэвічы.
Дом Пік
Гербам Грымала ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Бараноўскія, Зяленскія, Лясьнеўскія, Грудзінскія, Велігурскія.
Дом Ланістэр
Гербам Жыжэмскі ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Жыжэмскія.
Гербам Задора ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Барташэўскія, Даўгялы, Скуратовічы, Русакомскія.
Гербам Леў у Беларусі сярод іншых карысталіся: Алякевічы, Валчэцкія, Вагнэры, Высоцкія.
Гербам Леварт у Беларусі сярод іншых карысталіся: Лявы, Крупскія, фон Графы.
Дом Уэйнвуд
Гербам Асорыя ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Балтоўскія, Брахоцкія, Бушы, Жыбуртовічы, Церашкевічы.
Дом Мартэл
Гербам Прыяцель у Беларусі сярод іншых карысталіся: Шкоды, Багуслаўскія, Бутовічы, Гарадзецкія, Грыневічы, Грынеўскія, Ждановічы, Акінчыцы, Ярашэвічы, Паўловічы.
Дом Таргарыен
Гербам Пшэгоня ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Грынкевічы, Грушвіцкія, Грынявецкія, Грынцэвічы, Плявакі, Барткевічы, Дамарацкія, Лісоўскія.