Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне
23 снежня а 18.30, пр-т Ракасоўскага, 49 23 снежня, амаль у самую вігілію Каляднага свята, у цыкле лекцый “Urbi et Orbi — знаўца гарадской цывілізацыі, вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека з лекцыяй "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне." Вядома, скарбы маюць тыповы лёс: ствараюцца, разбураюцца, а потым узнаўляюцца. Гэты працэс лектар вобразна параўноўвае з хрысціянскімі ўяўленнямі пра згубленасць раю і прапануе слухачам сваёй лекцыі чатыры сюжэты:
23 снежня а 18.30, пр-т Ракасоўскага, 49
23 снежня, амаль у самую вігілію Каляднага свята, у цыкле лекцый “Urbi et Orbi — знаўца гарадской цывілізацыі, вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека з лекцыяй "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне."
Вядома, скарбы маюць тыповы лёс: ствараюцца, разбураюцца, а потым узнаўляюцца. Гэты працэс лектар вобразна параўноўвае з хрысціянскімі ўяўленнямі пра згубленасць раю і прапануе слухачам сваёй лекцыі чатыры сюжэты:
1. “Рай першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны
2. “Рай страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.
3. “Рай захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя,
музеізацыя, мемарыялізацыя, рэстытуцыя).
4. Ключы ад “раю — ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі
(архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.
Для людзей характэрна ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу. Важна зразумець, што на гэтай ідэалізацыі і настальгіі людзей па мінуламу трымаецца сучасны турыстычны бізнес. Турызм прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю. Ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.
Разам з Захарам Шыбекам паспрабуем ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу.
Будзе арганізавана он-лайн трансляцыя лекцыі, падрабязнасці на сайце: http://distance.fly-uni.org
Запрашаем усіх зацікаўленых!