Супраціў грамадства ў сталінскім СССР — «гісторыя знізу»

«Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» запрашае на публічную лекцыю Нікаля Верта.



stalin.jpg

Адной з першых кніг па савецкай гісторыі, выдадзеных на рускай мове адразу пасля распаду СССР, была кніга французскага гісторыка Нікаля Верта «Гісторыя Савецкай дзяржавы. 1900-1991». Для многіх былых савецкіх людзей падыходы французскага гісторыка да вывучэння грамадства і дзяржавы сталі важнай, новай і аргументаванай інфармацыяй. Нікаля Верт з пачатку 1980- х гг. займаецца адным з самых траўматычных і спрэчных перыядаў савецкай гісторыі — перыядам сталінізму.
У Беларусі, як і ў іншых былых частках СССР, да гэтага часу ідуць спрэчкі аб тым, што гэта быў за перыяд гісторыі: які сэнс мы ўкладаем у паняцце «таталітарызму» , як сумясціць інфармацыю аб ахвярах рэпрэсій з жаданнем бачыць мінулае сваёй краіны годным ў розных сэнсах, як сёння можна распавядаць пра гэтае мінулае ?

У сваёй лекцыі «Супраціў грамадства ў сталінскім СССР» Нікаля Верт зверне ўвагу на тыя аспекты «гісторыі знізу», якія вельмі важныя для разумення таго, як функцыянаваў і жыў «сталінскі» Савецкі Саюз, у якім грамадства было не толькі пасіўнай ахвярай рэпрэсіўнай палітыкі дзяржавы або мадэрнізацыі, але і спрабавала супраціўляцца і рэагаваць на змены. Доўгі час савецкая гісторыя распавядалася як «гісторыя зверху» , але сёння ў нас ужо ёсць магчымасць даведацца не толькі пра «правадыра», але і аб звычайных грамадзянах, чые біяграфіі і падзеі жыцця не менш цікавыя і важныя для разумення мінулага.


Пра лектара


Нікаля Верт — вядомы французскі гісторык, спецыяліст па гісторыі СССР, прафесар гісторыі Інстытута сучаснай гісторыі пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), аўтар шматлікіх публікацый па савецкай гісторыі.
Мова лекцыі: руская.
Уваход вольны!

Лекцыя адбудзецца 24 лістапада, 17:00, па адрасе: ЦЭХ, пр. Незалежнасці, 58, к. 6

cech_kak_dobratsa.jpg

n-europe.eu