Святлана Алексіевіч — лаўрэат Нобелеўскай прэміі! (+відэа)

Першая грамадзянка Беларусі атрымала Нобелеўскую прэмію. Прэстыжнай ўзнагародай за дасягненні ў галіне літаратуры адзначаная Святлана Алексіевіч.



«За свае поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці нашага часу», — гаворыцца ў фармулёўцы Нобелеўскага камітэта.
 
 

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Івана-Франкоўску.

Яе бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка.

У сваім вердыкце Шведская Акадэмія Літаратуры напісала, што Алексіевіч была ўзнагароджана за «яе паліфанічныя творы, якія з’яўляюцца помнікам пакутам і адвазе ў нашы часы».

Святлана Алексіевіч дэбютавала як журналістка ў 1975 годзе. Яна — аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сьведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя сьмерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час сэканд хэнд» (2013).

У апошнія гады Алексіевіч атрымала прыз чытацкіх сімпатый на самай прэстыжнай прэміі Расіі «Вялікая кніга», прэмію імя Рышарда Капусцінскага ў Варшаве, званне афіцэра ганаровага ордэна мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі, французскую прэмію Медычы, прэмію саюза нямецкіх кнігагандляроў. Ад канца 90-ых яе рэгулярна ўзнагароджваюць на Захадзе, а вось ніводнай прэміі ў Беларусі яна так і не атрымала

Яе кнігі перакладаліся на ўсе асноўныя еўрапейскія мовы. Ужо некалькі гадоў была адным з фаварытаў Нобелеўскай прэміі па букмекерскіх прагнозах.

У спіс фаварытаў намінацыі па літаратуры увайшлі Святлана Алексіевіч з Беларусі, Эн Карсан з Канады, Нгугі Ва Тхіёнга з Кеніі, Філіп Рот і Дон Дэліла з ЗША, Нурудзін Фарах з Самалі, Петэр Хандке з Аўстрыі, японец Харукі Муракамі ды іншыя. Свой спіс склалі букмекеры, у ім таксама прысутнічае Алексіевіч.

Летась Нобелеўская прэмія па літаратуры была прысуджаная французскаму пісьменніку Патрыку Мадзьяно. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў.

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій традыцыйна праходзіць у Стакгольме 10 снежня. Сёлета кожны лаўрэат атрымае 953 тысячы долараў.

Алексіевіч пра Беларусь і яе месца ў Еўропе:

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Базыль

  • 2015-10-08 20:51:59
А чаму "першая беларуска"? Лепш сказаць "першая недаукраінка з менскай прапіскай". А "першых беларусаў" у Шнобеля было ўжо нямала: Чэслаў Мілаш, Генрык
Сянкевіч. Але ў іх прапіска польская была. Беларусаў швэды зноў надзьмулі. Нагадала сустрэчу нашай дэлегацыі ў Гётэборгу песьняй "Подмосковные вечера". У іх кавардак у галовах, абы
шнобель быў.
  • ВР

  • 2015-10-08 21:47:18
Пасля гэтай рэплікі 2009 г.: http://pazniak.info/page_ab_maralnay_nizastsi нехта павінен быў сысці з грамадскай сцэны: або Алексіевіч, або Пазьняк. Тое, што абодва засталіся, даказвае: у нас сапраўды
"час сэканд-хэнду". Дарэчы, змест гэтай кнігі нашмат саступае загалоўку.



Алексіевіч была і ёсць грамадзянкай Беларусі, у гэтым сэнсе яна сапраўды першая. Корпацца ў этнічным паходжанні і ляпіць блямбы кшталту "недаукраінка" - не найлепшы занятак.
  • DJ

  • 2015-10-10 03:31:03
Дзякую за спасылку на Пазьняка. Ён як заўжды мудры й разважлівы, праніклівы й прадбачлівы. А Алексіевіч так і засталася ў савецкіх стэрэатыпных схэмах. Хай пачытае творы Ларысы Геніюш, Кастуся Акулы,
Васіля Якавенкі. Зрэшты, ёй жа непадсілу беларускі язык, таму й жыве ідэаламі Паўліка Марозава.
  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: