Лаўрэаты Нобеля з беларускай зямлі

Цікава, што першая беларуска, якая атрымлівае Нобелеўскую прэмію, нарадзілася па-за межамі Беларусі, але як мінімум 14 мужчын, што паходзяць з беларускай зямлі, ужо былі лаўрэатамі Нобеля. Нашы самыя «нобелеўскія гарады» — Магілёў і Віцебск, адтуль паходзіць найбольшая колькасць Нобелеўскіх лаўрэатаў — ураджэнцаў Беларусі, нагадвае generation.by



nobielj_miedali.jpg

На беларускай зямлі нарадзілася больш за дзесятак нобелеўскіх лаўрэатаў. Сярод іх  і палітыкі, і эканамісты, і фізікі. Ніхто з іх ня быў беларусам па нацыянальнасці, але большасць правяла як мінімум дзяцінства на нашых землях, некаторыя нават скончылі тут сярэднія навучальныя ўстановы.

Амаль усе знакамітыя цяпер навукоўцы з'ехалі з краіны ў час альбо пасля кастрычніцкага перавароту, паступілі ў прэстыжныя навучальныя ўстановы ЗША і дамагліся найвышэйшай ступені прызнання ў навуковым свеце.

Пружанскі Big Bang

generation.by__mediashare_ch_j_0910e90331544b06f93aec451b2c312c.jpeg

Вы што-небудзь чулі пра Вялікі выбух? А фізік Марцін Льюіс Перл, бацькі якога паходзяць з Пружанаў, вельмі нядрэнна ў ім цяміў. Ён нават вынайшаў элементарную часціцу, якая пацвердзіла тэорыю стварэння сусвету праз Вялікі выбух. Адкуль Сусвет насамрэч пайшоў, чалавецтва наўрад ці калі-небудзь даведаецца, але вынаходніцтвы Перла пакінулі хоць нейкую яснасць ў гэтым прывабным для мноства пакаленняў навукоўцаў пытанні.

Бацька ВУПа

generation.by__mediashare_md_0_b97965dff78097e2c0a789db58cbda4c.jpeg

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Сымон Каваль (Сміт) паходзіць з Пінску, хаця ў большасці вядомых энцыклапедый і даведнікаў сцвярджаецца, што ён у 1901 году нарадзіўся ў Харкаве. Але газета «Пінскі веснік» «раскапала» сапраўдныя карані вядомага эканаміста, сына гандляра мяхамі Абрама Каваля і яго жонкі Паліны, у дзявоцтве Фрыдман. У 1922 годзе Сымон атрымаў польскае грамадзянства і з'ехаў у ЗША. Ужо праз 4 гады ён атрымаў ступень доктара філасофіі і пачаў працаваць у Гарвардзе. Менавіта ён прыдумаў тэрмін «валавы ўнутраны прадукт». Цяпер у гонар Каваля названая пінская агульнаадукацыйная школа «Бэйс-Агарон», а па яго працах змаганню з крызісам вучацца рэфарматары Паўднёвай Амерыкі.

Наш чалавек у Санта-Барбары

generation.by__mediashare_ua_t_e080758a0078b3276b7aff27b7400007.jpeg

Алан Хігер (Віцебск) атрымаў прэмію за адкрыццё і развіццё тэорыі электраправодзячых палімераў, доўгі час працаваў у Санта-Барбары. Нарадзіўся ён ужо ў ЗША, але бацькі прыехалі з Віцебску.

Дэпутат зь Нямігі

generation.by__mediashare_18_s_4d68be7a40a634a1b7c44a4a6f181100.jpeg

Жарэс Алфёраў (Віцебск), бадай, самы вядомы ў Беларусі лаўрэат. Дзякуючы яго вынаходніцтвам працуюць фары аўтамабіляў, светлафоры, нават абсталяванне гіпермаркетаў, не кажучы ўжо пра такія банальныя рэчы, як мабільнік і CD-ROM’ы. Акадэмік нарадзіўся ў Віцебску, а пасля вайны скончыў 42-ю школу Мінску. Паступіў у піцерскі ўнівер, дзе і застаўся. Шмат разоў абіраўся ў ніжэйшую палату парламенту Расіі.

Зэльва — Кэмбрыдж


generation.by__mediashare_3f_e_bce26af8a1ccaf587bb333ee98904d26.jpeg

Прэмію па хіміі атрымаў у 1982 годзе Аарон Клуг (Зэльва). Цікава, што, напрыклад, Вікіпедыя сцвярджае, што яго месца нараджэння — загадкавая літоўская «Жэльва». Ужо праз два гады ён разам з бацькам пераехаў у Паўднёвую Афрыку. Навуковыя ступені Клуг атрымаў у знакамітым Трыніці каледжы. Зараз навукоўца жыве ў Вялікабрытаніі.

Зачараваны кваркамі

generation.by__mediashare_no_v_8de8b3b72ac73153f982ae0ac772040c.jpeg

Паходжанне бацькоў фізіка Шэлдана Лі Глэшоў пакрытае смугой, але дакладна вядома, што яго бацькі былі аднекуль з беларускіх земляў. У 1979 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за даследаванне элементарных часціцаў. Ён увёў ва ўжытак чацвёрты, «зачараваны» тып часціцаў, якія завуць кваркамі.

Падпольшчык і міратворац

generation.by__mediashare_f0_1_d484a10fea116e7040674219dd6c815f.jpeg

 
Фота часоў падпольнай дзейнасці будучага прэм'ера Ізраілю

Прэм’ер-міністар Ізраілю, ураджэнец Брэста Менахем Бэгін атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 31 год да таго, як яна дасталася Бараку Абаме. У Брэсце ён скончыў школу, пасля гімназію, паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. Лёс зрабіў з яго падпольшчыка ў Палесціне, а ў пачатку 70-х ён прыходзіць да ўлады ў нядаўна скончыўшым шасцідзённую вайну Ізраілі. Былы падпольшчык напераменку становіцца то міратворцам, то галоўнакамандуючым. Прэмію ён атрымаў у 1978 годзе за мірнае пагадненне з Егіптам.

Сямён Перскi — прэзыдэнт Ізраілю

generation.by__mediashare_67_l_8b899c2f3883f7249c51a8b33370cd9f.jpeg

Цяпер Шымон Перэс экс-прэзідэнт Ізраілю і найстарэйшы палітык гэтай краіны — за 65 гадоў ён паспеў тры разы заняць крэсла прэм’ера, а ў 2007 годзе быў абраны прэзідэнтам. 15 гадоў таму ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за ўдзел у мірных перамовах з палесцінцамі. Сямён Перскi (такім было імя і прозвішча Шымона Перэса да эміграцыі ў Палесціну) наведваў сваю радзіму — вёску Вiшнева ў Валожынскім раёне — чатыры разы. Кажуць, лёгка знайшоў месца, дзе стаяла яго хата і калодзеж, што калісьці выкапаў дзед. Але сваякоў прэзідэнта ў вёсцы больш няма — амаль усё габрэйскае насельніцтва было знішчанае ў 1942 годзе.

Міратворца з магілёўскімі каранямі


generation.by__mediashare_gy_w_f2dac579a6cfff847877a4023016963b.jpeg

Іцхак Рабін нарадзіўся ў Іерусаліме ў сям’і ўкраінскага габрэя Няіма Рубіцова і яго жонкі Розы, якая паходзіць з Магілёва. А прэмію ён атрымаў разам з Сямёнам Перскім, таксама за намаганні па ўсталяванні міру на Бліжнім Усходзе. Такі вось мір на двух беларусаў (тады лідпр палесцінцаў Ясер Арафат таксама падзяліў прэмію, але як мінімум на палову яна была беларуская). Пасля яго забойства ў час мітынгу ў Тэль-Авіве плошча, дзе адбылася трагедыя, была названая ў гонар аднаго з самых паважаных лідараў Ізраілю. Біл Клінтан казаў пра яго, што калі б Іцхак Рабін не быў бы забіты, Ізраіль жыў бы зараз у міры са сваімі суседзямі.

Вынаходнік нейтрыну

generation.by__mediashare_zy_9_67aeafddd3a0695f76b50fa91ca50ddf.jpeg

Фрэдэрык Райнэс адзінаццаць гадоў таму атрымаў Нобелеўскую прэмію за вынаходніцтва такой істотнай для ядзернай фізікі часціцы, як нейтрын. Бацькі Фрэдэрыка так ці інакш паходзілі з беларускіх земляў. Даследчыкі яшчэ спрачаюцца, быў іх радзімай Беласток альбо Пінск.

Лінейны праграміст

generation.by__mediashare_dj_1_d1fffe7aa3f28648a41d031cfdd59a42.jpeg

Леанід Кантаровіч — адзін з нешматлікіх нобелеўскіх лаўрэатаў, якія паходзяць з Беларусі і працавалі ў Савецкім Саюзе. Бацькі навукоўца паходзяць з Мінску і Панямоння. Хаця і атрымаў ён прэмію па эканоміцы, па адукацыі быў матэматыкам. Кантаровіч быў адным са стваральнікаў лінейнага праграмавання — рэчы, без якой неймаверна ўявіць планаванне сучасных вытворчых працэсаў. Цяпер яго распрацоўкі ведае кожны студэнт профільных спецыяльнасцяў.

Фізік-эксперымэнтатар

generation.by__mediashare_y3_v_37a6e4ed68ef3d3525e6b8191d218a53.jpeg

Джэром Айзек Фрыдман дапамог здзейсніць прарыў у разуменні матэрыі, бо здзейсніў піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў, што пацвердзіла існаванне кваркаў.

Тэрмадынаміка і Брусэль

generation.by__mediashare_uz_o_4f1be1e9da034da349c01eeb7e109b8e.jpeg

Яшчэ да пераезду ў Маскву, а пасля ў Брусэль Ілля Прыгожын паспеў скончыць магілёўскую рэальную вучэльню. Атрымаў прэмію за працы па тэрмадынаміцы. Няхай вас не засмучае яго славянскае імя: бацьку фізіка звалі Рувімам, а прозвішча маці было Віхман.

Геній пры жыцьці

generation.by__mediashare_h4_9_ffe09eea14e1b219e96d4953fac64e9c.jpeg

Рычарда Фэйнмана ўжо пры жыцці называлі геніем. Удзельнік праекту "Манхэтан" (распрацоўка першай ядзернай бомбы), фізік паходзіць з беларускіх губерняў. Яго інтарэсы не абмяжоўваліся фізыікай: ён займаўся расшыфроўкай іерогліфаў Майя, вывучэннем музыкі і нават напісаў дзве кнігі, па матывах якіх быў зняты фільм. У ЗША праходзілі маршы памяці Рычарда Фэйнмана.