У Віцебску адновяць Сафійскі сабор паводле ўзору Полацкай Сафіі ХІ ст.
Пра гэта было пастаноўлена на святым Сінодзе Беларускай праваслаўнай царквы 5 ліпеня 2013 г.
Макет-рэканструкцыя Сафійскага сабору ў Полацку ХІ ст. © varandej.livejournal.com
Падчас пасяджэння Сінода быў заслуханы рапарт архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя з прапановай аб узвядзенні ў г. Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны Сафійскага сабора па вобразу Полацкай Сафіі ХІ стагоддзя.
«Увасабленне гэтага праекта асабліва актуальна ў сувязі з святкаваннем у 2013 годзе 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Полацкая Сафія — яркі сімвал адзінства ўсходніх славян ў Хрысце, а таксама духоўнай пераемнасці паміж Візантыяй і Руссю. Ва уніяцкую эпоху Полацкі Сафійскі сабор быў радыкальна перабудаваны, і сёння яго знешні выгляд мае вельмі мала агульнага з першапачатковым. Уяўляецца магчымым ўвасобіць аблічча Полацкай Сафіі XI стагоддзя ў Віцебску», — казалася на пасяджэнні Сінода БПЦ.
На пасяджэнні Сінода было пастаноўлена інфармацыю архіепіскапа Дзмітрыя прыняць да ведама, ухваліць прапанову аб будаўніцтве Сафійскага сабора ў г. Віцебску паводле ўзору Сафійскага сабора ХI ст.
***
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. У плане сабор уяўляў сабой чатырохкутнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Тры сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень былі 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м.
У XVIII ст. пасля таго, як Сабор быў зруйнаваны расійскім войскам у 1710 г., ён быў радыкальна перабудаваны ў стылі Віленскага барока.