Ужо не 140 сімвалаў: 10 твітар-акаўнтаў, якія варта чытаць

Мікраблог Twitter перастае быць масавым, але застаецца даволі аператыўным, з якаснай падачай кароткага кантэнту і з яcкравымі каментарамі, аб'ём якіх складае не больш за 280 сімвалаў.

download_38.jpeg

РБ головного мозга

rb_mozha.jpg



Мікраблог Ігара Лосіка паказвае беларускую рэчаіснасць, якая яна ёсць: з аўтазакамі, хакеем, дармаедамі, новымі падаткамі, пратэстамі, НОДаўцамі і гэтак далей. Усе апошнія трэнды ў нашай дзяржаве вы абавязкова знойдзеце тут. За гэта творчасць блогера лічыцца адной з самых папулярных на нашай твітар-прасторы. Акаўнт ужо нават выйшаў за межы Беларусі, і яго актыўна чытаюць і цытуюць замежнікі.

 

Мотолько 


matolka.png

Акаўнт лічыцца адным з самых актыўных у айчынным сегменце Twitter. Грамадскі актывіст Антон Матолька амаль штогадзіну распавядае пра вартыя і цікавыя рэчы ды прапановы. Адна з апошніх (і паспяховых) ініцыятыў блогера — беларусізацыя Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», якую аўтар прасоўваў менавіта праз свой Twitter. 

Малінаўскі


malinauski.png


Twitter вядомага журналіста Мікіты Іванова. Апроч асабістых штодзённых гісторый аўтар публікуе меркаванне, часта ў стылі «Чая з малинавым варэннем» (https://novychas.by/hramadstva/ad-paceszak-da-stravau-10-karysnyh-staronak-vkon), з сарказмам і мемамі. Твіціць «Малінаўскі» і даволі аператыўныя навіны. Ён адзін з першых паведаміў пра адкрыццё барбершопа «Чэкіст».

 

Ян Міцкевіч 



jan_mickevicz.jpg

Аўтар не так даўно пачаў публікаваць урыўкі з вершаў нашых паэтаў і цытаты выдатных беларусаў. Усё прыгожа аформлена. 

Robert Riley


robert.jpg

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп задаў тон выказваць афіцыйную пазіцыю праз Twitter. Ад гэтага не адстаюць яго дыпламаты. Большая частка твітаў паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Роберта Райлі — яшчэ і па-беларуску, што не можа не ўзрадаваць. А яшчэ шмат анонсаў мерапрыемстваў, якія ладзіць пасольства ЗША ў Беларусі. Вось і візы цяпер прасцей атрымаць. 

БНР 100


bnr_1.jpg

Грамадская ініцыятыва па папулярызацыі гісторыі і святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі актыўна прасоўваецца ў Twitter. Тут можна азнаёміцца з усімі навінамі да надыходзячага Дня Волі, а таксама прачытаць гістарычную хроніку першай беларускай дзяржавы. Даволі якасны і забаўляльны кантэнт — з тэматычнымі візуаламі і смешнымі жартамі. 

Пiсьменнiк.by


pismennik.jpg

Хоць запіс у Twitter і абмежаваны 280 сімваламі, тут прысутнічае свайго роду мікралірыка. Гэты акаўнт кожны дзень публікуе некалькі ўрыўкаў з беларускай паэзіі, мініяцюрныя вершы і добрыя цытаты з нашай літаратуры. Грэх не падпісацца і не вывучыць на памяць некалькі чатырохрадкоўяў.

 

Вясна


vjasna_3.jpg

Актуальныя навіны ад праваабарончага цэнтра «Вясна». Затрыманні, арышты, парушэнні правоў чалавека, запрашэнні на тэматычныя мерапрыемствы — уся апошняя інфармацыя будзе размешчана тут. У гэту зіму праваабаронцы актыўна сочаць за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў пад хэштэгам #Выбары_2018. Twitter-акаўнт яшчэ і вельмі прыгожа падае свае пасты, часта з якаснымі візуаламі і інфаграфікай. 

МЧС Беларусі


112_2.png

Адзін з яскравых прыкладаў, што дзяржаўнае ведамства можа актыўна прысутнічаць у сацыяльных медыя. Актуальная інфармацыя пра здарэнні, асвятленне працы нашых ратавальнікаў, паведамленні пра дрэннае надвор’е і нават забаўляльны кантэнт можна чытаць тут. 

Новы Час


ncz.jpg

Якасная аналітыка, гістарычныя і культурніцкія артыкулы, агляд замежных падзей, размовы са знакавымі людзьмі. З Twitter-акаўнтам «Новага Часу» вы не прапусціце ўсё цікавае, што ёсць на сайце.

 

Адны лічаць Twitter самай несур’ёзнай сацыяльнай сеткай з пастаяннымі мемамі і фэйкавымі ўкідамі, іншыя, наадварот, давяраюць мікраблогінгу і цэняць яго за аператыўныя і кароткія допісы. А што чытаеце ў Twitter вы?