Віктар Маціновіч прэзентаваў раман «Возера радасці» (фота)

Імпрэза праходзіла ў галерэі ТUT.BY і прыцягнула мноства знакавых персон.

img_3766_logo.jpg


На разагрэве з музычнай імправізацыяй на шаманскія матывы выступіў гурт «Вурай» на чале з Сяргеем Доўгушам. Прадстаўляў знакамітых гасцей і мадэраваў камунікацыю з залай дасціпны пісьменнік-шоўмэн Усевалад Сцебурака.

img_3745_logo.jpg


Сярод шанавальнікаў творчасці Віктара Марціновіча апынуліся старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, расійскі выдавец Барыс Пастэрнак, паэт і перакладчык рамана Віталь Рыжкоў, мастацкі крытык Максім Жбанкоў, прызёрка чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы Аліна Талай…

img_3682_1_logo.jpg

img_3686_logo.jpg


Выступоўцы адзначалі, што з кожным новым раманам Віктар Марціновіч усё больш здзіўляе, ягонае майстэрства ўдасканальваецца, і (што вельмі важна) Марціновіч умее не толькі бліскуча пісаць, але і эфектна падаваць свае творы чытаючай публіцы.
Барыс Пастэрнак паведаміў, што кніга Віктара Марціновіча вылучана на «Рускую прэмію», якой ганаруюць рускамоўныя тэксты, напісаныя не ў Расіі.

 Максім Жбанкоў

 Максім Жбанкоў


Паводле Максіма Жбанкова, творчасць Віктара Марціновіча — гэта стан свядомасці, сярэдневагавая літаратура, цалкам суразмерная свайму чытачу. Марціновіч — актуальны аўтар, з якім можна не пагаджацца і спрачацца. Каб унесці канкрэтыкі, Жбанкоў дадаў: «Калісьці па кнігах Марціновіча будуць вывучаць эпоху. Я люблю Марціновіча!»
Вядомая спартоўка-легкатлетка Аліна Талай прызналася, што прачытала раман у беларускім перакладзе за адну ноч: «Сюжэт захоплівае. Немагчыма спыніцца».

img_3698_logo.jpg

img_3695_logo.jpg


Сам віноўнік імпрэзы выказаў жаданне, каб ягоныя кнігі чыталі і перачытвалі: «Хто прачытаў кнігу адзін раз, той не чытаў яе ўвогуле. Пры кожным прачытанні любімага твора, вы адкрыеце нешта новае».


Таксама Віктар своеасабліва патлумачыў рускую мову арыгінальнай версіі (на беларускую яе пераклаў Віталь Рыжкоў): тое, што ты пішаш, моцна звязана з тым, як ты пішаш, на якой мове». Возера радасці, паводле яго слоў, — гэта таксама гіперрэалістычны раман.

img_3780_logo.jpg


Паводле Віктара Марціновіча «Возера радасці»  — гэта метафізічная гісторыя пераўтварэння чалавека праз выпрабаванні: «Раман пра тое, што самая годная доля для чалавека, калі ў выніку ў яго пачынае нешта ззяць унутры, у сэрцы». На пытанні чытачкі пра тое, дзе ж шукаць тое Возера радасці,  Віктар адказаў: «Возера радасці ў нас саміх, у здольнасці заўважаць добрае і не заўважаць кепскага».

img_3779_logo.jpg


Пасля прэзентацыі рамана да аўтара па аўтографы выстраілася даўжэзная чарга.