Вялікае герцагства Літоўскае і вайна з французамі
Вялікае герцагства Літоўскае — праект, які Аляксандр І збіраўся ажыццявіць. Аднак вайна з французамі, якая пачалася роўна 205 гадоў таму, 12 чэрвеня 1812 года, перашкодзіла гэтаму.
Канфідэнцыйны ліст
За тры месяцы да вайны з Напалеонам Аляксандр I перадаў канфідэнцыйны ліст Адаму Чартарыйскаму, блізкаму сябру, былому міністру замежных спраў Расіі. У гэтым лісце, па сутнасці абгрунтоўвалася ідэя
герцагства:
“…Разрыв с Францией кажется неизбежным. Цель Наполеона уничтожить или, по меньшей мере, унизить последнее государство, пользующееся уважением в Европе, и, чтобы этого добиться, он
выдвигает вперед неприемлемые требования, которые несовместимы с достоинством России…
Так как я бы никогда не мог согласиться на подобные предложения, то весьма вероятно, что следствием этого будет война… Она заставит кровь литься ручьями, и эти бедные люди будут опять
принесены в жертву ненасытному честолюбию человека. Наполеон имел по этому поводу конфиденциальные разговоры с австрийским и прусским посланниками, и тон, в котором он высказывался, рисует прекрасно
его характер и недостаток привязанности к Вашим соотечественникам, которых он считает лишь орудием своей ненависти к России.
Хотя не невозможно, чтобы мы могли с нашими войсками добраться до Вислы, даже перейти ее, и таким образом вступить в Варшаву, все-таки будет благоразумнее не строить наших расчетов на столь выгодных
шансах; из-за этого рождается необходимость сообразовать наши поступки с тем, чтобы не рассчитывать на помощь и преимущества, которые бы нам могло доставить обладание Варшавой. Следовательно, нам
нужно будет сосредоточить нашу деятельность в ваших областях.
Из этого вытекают несколько крайне важных для решения вопросов.
Какой самый удобный момент, чтобы провозгласить восстановление Польши? Совпадет ли он с моментом разрыва?
Будет ли это после того, как военные действия доставят нам известные высшие преимущества?
Если предпочтение может быть оказано второму условию, то будет ли полезно успеху наших планов, если учредить Великое герцогство Литовское, как предварительное мероприятие, и даровать ему одну из
намеченных конституций?..
Праект Агінскага
Стварэнне Вялікага герцагства Літоўскага па задуме Аляксандра I магло стаць процівагай Герцагству Варшаўскаму, створанаму Напалеонам на тых землях Польшчы, якія былі далучаны Прусіяй і Аўстрыяй.
Герцагства Літоўскае павінна было задаволіць прапольскія патрыятычныя жаданні шляхты і ўзмацніць яе прарасійскія пачуцці. Герцагства планавалася ўтварыць з васьмі губерняў — Віленскай,
Менскай, Віцебскай, Магілёўскай, Валынскай, Падольскай і Кіеўскай. Праект утрымліваў пункты аб асабістым вызваленні ад прыгоннай залежнасці сялянства і стварэнні 100-тысячнага войска, якое ўваходзіла
б у склад расійскага, але мела адмысловую форму.
Галоўным аўтарам праекту быў князь Міхал Клеафас Агінскі, былы міністр фінансаў ВКЛ, камандзір батальёна паўстанцаў Касцюшкі. Потым ён эміграваў і пяць гадоў ездзіў па Еўропе, але дзеля атрымання
права на ўласнасць прынёс прысягу на вернасць Аляксандру I. Цар даў яму чын расійскага сенатара, узяў у сваю світу. Агінскі ездзіў у Парыж, дзе сустракаўся з Напалеонам і яго вышэйшымі саноўнікамі.
Калі б Напалеон адцягнуў з пачаткам вайны хаця б на год, Вялікае герцагства Літоўскае мела шанец з’явіцца на карце. Але Напалеон пачаў вайну ў 1812 годзе.
Вайна
Стварыўшы на заходніх межах групоўку ў 450 тысяч чалавек (пазней да яе далучыліся яшчэ 150 тысяч), Напалеон разлічваў разбіць рускія войскі ў межах Беларусі і прадыктаваць свае ўмовы свету. Імператар
паведаміў маршалам сваю стратэгію: “Я пачну кампанію пераходам праз Нёман. Скончу яе ў Смаленску і Мінску. Там спынюся. Я ўмацую гэтыя два горада і займуся ў Вільні, дзе будзе мая галоўная
кватэра ў найблізкую зіму, уладай Літвы, якая прагне скінуць з сябе рускі прыгнёт.
Аднак у рэальнасці ўсё пайшло не так, як задумвалася. Сталі выяўляцца ўсе заганы Вялікага войска, якое на 297 французскіх батальёнаў мела 307 батальёнаў з розных краін Еўропы, а на 38 тысяч
французскай конніцы — 42 тысячы кавалерыстаў з падпарадкаваных краін. Да марадзёрства дадалося масавае дэзерцірства. Каля 60 тысяч дэзерціраў — больш, чым забітых і параненых,
— адседжваліся ў лясах.
У Вільні на трэці дзень прыходу французаў Напалеон стварыў Камісію часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага.За абяцанне ўзнавіць Вялікае княства трэба было сфармаваць 5 пяхотных і 4 уланскіх палкі. Яны атрымалі нумарацыю палкоў, як у польскім корпусе Панятоўскага, — з 18-га па 22-і ў пяхоце, з
17-га па 20-ы ў кавалерыі. Арганізацыя, форма і штаты ўсталёўваліся на ўзор польскіх. Уланы насілі чорную канфедэратку, але замест польскага арла на ёй мацавалася выява “Пагоні.
Быў створаны і прылічаны да імператарскай гвардыі гвардзейскі лёгкаконны полк у складзе 1280 чалавек, камандзірам якога Напалеон зацвердзіў брыгаднага генерала Канопку. Полк павінен быў
камплектавацца добраахвотнікамі са шляхты. Форма была аналагічнай польскаму І гвардзейскаму палку. Тэрмін службы для ўсіх рэкрутаў быў усталяваны 6 гадоў. Рэкрутам з прыгонных абяцалі па вяртанні з
вайны перадаць ва ўласнасць зямельны надзел. Статутнай мовай каманд была польская.
Да часу адступлення Напалеона, у сярэдзіне лістапада, падпарадкаваныя яму войскі ВКЛ складалі 20 тысяч чалавек. Для параўнання: Аўстрыя дала для напалеонаўскай арміі 30 тысяч салдат, Швейцарыя
— 16 тысяч, Галандыя — 52 тысячы, палякі выставілі 60 тысяч кавалерыі і пяхоты.
З прыходам французаў сялянскае і гарадское насельніцтва Беларусі паспытала ўсе нягоды акупацыі. Толькі ў жніўні ў Беларусі, згодна ўказам Напалеона, рэквізіцыям падлягалі 528 тысяч тон хлеба, 100
тысяч тон аўса, 53 тысячы галоў быдла, 4,5 тысячы тон сена. Былі ўведзены падаткі з прыбыткаў на гарэлку, рыбу, алей, тытунь і інш. Усе патрабаванні па рэквізіцыях, новых падатках і паборах
паведамляліся на польскай мове.
Абвясціўшы сябе вызваліцелем Беларусі і Літвы “ад рускага прыгнёту, Напалеон запатрабаваў кампенсаваць у сваю казну ўсе нядоімкі папярэдняй расійскай адміністрацыі. У Менскай губерні ён
сабраў 539 тысяч рублёў срэбрам.
Лёс салдат
Істотнай ваеннай дапамогі імператар ад літоўскіх палкоў не дачакаўся. Атрад генерала Касецкага, накіраваны з Менска да Новасвержаню, 13 лістапада быў пабіты рускімі егерамі. На наступны дзень рэшткі
яго былі разгромлены пад Койданава, у палон трапілі 2000 чалавек. Астатнія рушылі да Барысава.
Гвардзейскі полк Канопкі 19 кастрычніка пад Слонімам быў пабіты генералам Чапліцам. У палон трапілі сам генерал Канопка, 13 афіцэраў і 253 ніжніх чыноў. Татарскі эскадрон Ахматовіча таксама ваяваў
пад Слонімам, прымаў удзел у абароне Вільні ў снежні 1812-га. Ад эскадрона засталася адна рота, якая ў 1813 годзе ў колькасці 3 афіцэраў і 15 радавых была прылічана да палка польскіх улан
Красіньскага.
У студзені 1813 года Напалеон узяў рэшткі літоўскіх войскаў (6000 чалавек пяхоты, 2000 конніцы) на французскае ўтрыманне. 20-ты ўланскі полк і невялікая частка 19-га былі накіраваны ў Данцыг і
перададзены ў склад 9-га польскага палка, артылерыйская рота Тызенгаўза ўвайшла ў склад польскай артылерыі, 17-ты і 19-ты палкі прынялі ўдзел у абароне Гамбурга, пасля чаго беларускія ўланы ўліліся ў
войска Царства Польскага. Пяхотныя 18, 20, 21-ы палкі склалі гарнізон крэпасці Модлін, які вытрымаў аблогу 50-тысячнага расійскага корпуса.
Зніклае герцагства
Пасля спалення Масквы і бітвы каля Малаяраслаўца французскае войска пачало адыходзіць па Смаленскай дарозе бліз Барадзіна, дзе ляжалі 100 тысяч забітых, да Бярэзіны, каб у вёсцы Студзенка, пакінуўшы
40 тысяч пры пераправе, сысці з Расійскай імперыі. 1 студзеня 1813 года рускае войска ўступіла ў Еўропу. Вайна з Напалеонам ішла яшчэ два гады, і нарэшце ў бітве пры Ватэрлоо французы былі
разгромленыя. Напалеон на англійскім фрэгаце быў адпраўлены на востраў св. Алены.
У 1815 годзе Аляксандр І утварыў у імперыі Царства Польскае, даўшы яму Канстытуцыю, сойм, польскі ўрад, 100-тысячнае войска, волю сялянам.
Беларусь засталася па-за межамі Царства Польскага, у складзе старых губерняў, страціўшы за шэсць месяцаў ваеннага ліхалецця 500 тысяч насельніцтва, 100 тысяч галоваў быдла, 700 тысяч тон хлеба, адзін
мільён срэбраных рублёў.
Захапіўшы Варшаву, Аляксандр І забыўся на праект Агінскага, і хутка адносіны паміж імі сталі прахалоднымі. Кан’юнктурная неабходнасць у стварэнні Вялікага герцагства Літоўскага адпала.