Зборнік «Шчэжар» увайшоў у шорт-ліст прэміі «НОС»
Кніга нашага суайчынніка Кастуся Чарухіна, якая нядаўна пабачыла свет у Санкт-Пецярбургу, увайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі «НОС» («Новая славеснасць») па выніках 2013 года.
Прэмія «НОC» уручаецца Фондам Міхаіла Прохарава з 2010 года «для выяўлення і падтрымкі новых трэндаў у сучаснай мастацкай славеснасці на рускай мове».
Лаўрэат прэміі атрымлівае 700 тысяч расійскіх рублёў, фіналісты — па 40 тысяч
рублёў. Па выніках галасавання ў інтэрнэце ўручаецца прыз глядацкіх (чытацкіх) сімпатый у памеры 200 тысяч рублёў. Падтрымаць нашага суайчынніка сваім голасам можна на сайце прэміі.
, што ведаюць, пра амерыканцаў ды
іншых далёкіх замежнікаў болей, чым аб сваіх названых братах-беларусах. Пра нас, як ім здаецца, ведаць няма чаго. Браты, яны браты і ёсць. Свае людзі, дамачадцы, што ў іх можа быць незнаёмага. Апроч
усяго іншага, зборнік «Шчэжар» прадстаўляе расійскаму чытачу сучасную, малазнаёмую Беларусь.
Не меней, чым расказаць пра сябе іншым, нам важна самім усвядоміць уласную сучаснасць. І зборнік «Шчэжар» здольны ў гэтым дапамагчы.