Пасля расійскіх выбараў Мінск і Масква зноў вернуцца да «сяброўства з дуляй у кішэні»

Расійска-беларускія адносіны цыклічныя, таму перыяд адносна бесканфліктнага саюзніцтва непазбежна завершыцца пасля выбараў прэзідэнта Расіі.

vybory_9.jpeg

Выбары прэзідэнта Расійскай Федэрацыі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года. 12 студзеня завяршыўся перыяд вылучэння кандыдатаў. У кампаніі ўдзельнічаюць 17 чалавек.
Традыцыйна падчас такіх электаральных падзей Масква менш звяртае ўвагі на саюзніка — і, як адзначыў у інтэрв'ю Thinktanks.by кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, «цяпер адносіны Беларусі і Расіяй можна назваць нармальнымі, няма ніякіх канфліктаў, якія б азмрочвалі хаўрусніцтва дзвюх краін»: «Сапраўды зараз не самы зручны час для канфліктаў. З аднаго боку, Беларусь пакуль атрымлівае ад Масквы тое, пра што было дамоўлена ў красавіку, а з другога боку цяпер для Масквы не самае зручны час што-небудзь разгортваць ў дачыненні да суседкі — ускладненні на знешнепалітычным фронце будуць гуляць не на карысць Уладзіміра Пуціна, канфлікт з Беларуссю яму не на руку — ён не ўпісваецца ў актыў знешнепалітычных поспехаў дзеючага прэзідэнта Расеі».
«У адносінах Мінска і Масквы існуе цыклічнасць супярэчнасцяў, — падкрэсліў Андрэй Ягораў. — Расія хацела б больш лаяльнай Беларусі, але яна не можа аплочваць гэтую лаяльнасць у дастатковай ступені. У той жа час Беларусь не можа аддаць Расіі столькі лаяльнасці і столькі свайго суверэнітэту, колькі той бы хацелася бы. У інтарэсах Беларусі стаіць умацаванне ўласнай незалежнасці — палітычнай, эканамічнай, таму яна, хутчэй, Развіццё канфліктаў непазбежна і ў будучыні. З якога пункту канфлікт будзе разгортвацца пасля расійскіх выбараў? Складана прадказаць, але, падобна, зручней за ўсё для Масквы цяпер «зачапіцца» за розныя маніпуляцыі Беларусі ў гандлёвых аперацыях у абыход санкцый Расіі супраць Захаду».
На думку Андрэя Ягорава, Расія і надалей будзе старанна і рупліва сачыць за рухамі Беларусі на заходнім напрамку. Хоць рэальная сітуацыя беларуска-еўрапейскіх адносін зусім не прадугледжвае хуткага заключэння двухбаковага пагаднення з ЕС: «Спачатку павінны вырашыць пытанні, якія ўжо стаяць на парадку дня. І толькі потым іх дазвол адкрые магчымасць руху да нармальнага двухбаковага пагаднення. Падпісанне дамовы аб рэадмісіі і візавай фасілітацыі, узгадненне прыярытэтаў партнёрства, ну і, магчыма, нейкія рухі Беларусі, звязаныя з набліжэннем да стандартаў СГА. Гэта вельмі даўнія пытанні. Але калі казаць аб дзеяннях Расіі на гэтым полі, то, вядома, Масква будзе рэагаваць на ўсе беларускія рухі ў еўрапейскім кірунку. Мы бачылі, напрыклад, што ў цэлым бяскрыўдны ўдзел Беларусі ў апошнім саміце Усходняга партнёрства выклікаў агрэсіўную крытыку на цэнтральных расійскіх тэлеканалах з гучнымі заявамі аб здрадзе саюзніка. Любыя такія рэчы могуць быць выкарыстаны для раскручвання скандалу».
Што тычыцца саміх расійскіх выбараў, то аналогіі з беларускімі тут цалкам дарэчныя: «Расія запазычвае хады, якія былі апрабаваныя ў свой час у Беларусі, і развіццё сітуацыі ў Расіі (калі гэта можна назваць развіццём), станаўленне ў Расіі больш аўтарытарнага рэжыму вынікае беларускай мадэлі». «Прамыя аналогіі тут складана праводзіць, але відавочна, што беларуская схема маніпуляцыі выбарчым працэсам запазычаная і ўжываецца цяпер у Расеі. Хутчэй, тут ідзе гульня на тое, каб з аднаго боку за кошт колькасці кандыдатаў стымуляваць цікавасць да выбарчага працэсу і прыцягнуць выбарнікаў на ўчасткі, з другога, не даць магчымасці ніякім рэальным кандыдатам прадэманстраваць хоць якую-небудзь дынаміку, якая магла б сведчыць аб росце, напрыклад, пратэстных настрояў у Расіі і мабілізацыі пратэстнага электарату», — сказаў кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Апошнія рэйтынгі, якія тычацца рэалізацыі дэмакратычных свабод, паказваюць збліжэнне беларускага і расійскага рэжымаў, у некаторых Расія ўжо апярэджвае Беларусь. Як адзначае Андрэй Ягораў, «ва ўсіх гэтых азначніках раней ацэнкі Расіі моцна завышаліся». «Расія ўжо гадоў дзесяць як дасягнула ўзроўню Беларусі ўзору 1997-1999 гадоў. Магчымасці дэмакратычнага развіцця Расіі ацэньваліся занадта высока, гаварылася, вядома, пра тэндэнцыі да аўтарытарызму, але авансы міжнароднай супольнасці завышалі аб'ектыўную ацэнку. Хоць, у прынцыпе, усё з Пуціным было зразумела як мінімум з 2008 года. Але расійска-грузінская вайна тады не была ўспрынятая са ўсёй сур'ёзнасцю», — сказаў Андрэй Ягораў.
Рэзюмуючы, палітолаг заўважыў, што пасля выбараў у Расіі краіны вернуцца да «сяброўства з дуляй у кішэні»: «Расія хацела б значна большага кантролю над Мінскам, але пакуль у бягучых умовах не можа дасягнуць усіх сваіх мэтаў. Ва ўсякім выпадку, гэта не атрымаецца без узмацнення жорсткасці ціску на Беларусь. Сітуацыя стане больш зразумела пасля таго, як у Пуціна адкрыецца новая шасцігадовая перспектыва. Застаецца спадзявацца, што збядненне рэсурсаў Расіі ппаменшыць агрэсіўнасць у знешняй палітыцы Крамля і дазволіць Беларусі праводзіць традыцыйную палітыку лавіравання паміж Захадам і Расіяй».