Shuma змяніла тэкст песні, з якім выступіць у фінале адбору на «Еўрабачанне»

Shuma змяніла тэкст песні "Хмаркі", з якім выступіць у нацыянальнага фінале адбору на «Еўрабачанне-2018». Пра гэта этна-электронны беларускі гурт паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook: «Мы змянілі народны тэкст на аўтарскі разам з [паэтам] Максам Шчурам. З народнага засталіся фанетычныя асаблівасці мовы, назва, сэнс, мелодыка і першы радок». Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што «па ўмовах беларускага адбору народны тэкст быў дапушчальны, а вось на міжнародным — не».

shuma_1.jpg

Як вядома, юрысты збіраліся праверыць песню гурта Shuma, з якой ён выступаў на адборы. Паколькі тэкст быў народны, гэта магло супярэчыць рэгламенту конкурсу. Цяпер жа пытанне здымаецца.

Фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» прызначаны на 16 лютага.
Паводле Еўрарадыё