Back to USSR. Генпракуратура завяла крымінальную справу на Раду БНР

Начальнік аддзела Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк паведаміў, што ведамства завяло шэраг крымінальных спраў супраць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Івонка Сурвіла ўзначальвае Раду БНР ад 1997 года.

Івонка Сурвіла ўзначальвае Раду БНР ад 1997 года.

Крымінальныя справы, паводле Генпракуратуры, накіраваны старшыні КДБ для арганізацыі папярэдняга расследавання, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці названага фармавання асоб (дзе б яны ні знаходзіліся: як за мяжой, так і на тэрыторыі Беларусі).

Як паведамілі ў Генпракуратуры, нягледзячы на тое, што Рада БНР у ліпені бягучага года рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, аб чым яго кіраўнікам і членам дакладна вядома, сваю супрацьпраўную дзейнасць яны не спынілі, дадае БелТА.

Паводле Генпракуратуры, «кіраўніцтва Рады каардынуе дэструктыўныя намаганні з іншымі экстрэмісцкімі арганізацыямі, устанаўлівае сувязі з узброенымі структурамі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, у якія ўваходзяць грамадзяне Беларусі».

Паводле Генпракуратуры, дзеянні кіраўнікоў і сябраў Рады БНР утрымліваюць прыкметы наступных складаў злачынстваў: 

  • змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 КК);
  • кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, а таксама фармаваннем, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо ўдзелу ў ім (ч. 1 арт. 361-1 КК);
  • уцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць і іншае садзейнічанне такой дзейнасці, здзейсненае групай асоб (ч. 2 арт. 361-4 КК);
  • распальванне нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, здзейсненае групай асоб (ч. 1 арт. 130 КК);
  • наўмысных дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб (ч. 3 арт. 130-1);
  • падбухторванне да ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзелу ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы (ч. 5 арт. 16, ч. 1 арт. 361-3 КК);
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК).

Глядзіце таксама

Рада БНР — Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, — вышэйшы дзяржаўны орган Беларускай Народнай Рэспублікі (з 9 сакавіка па 3 снежня 1918 года). З 1919 года Рада БНР знаходзіцца ў выгнанні, і станам на 2020 год з’яўляецца самым старым дзейным «ўрадам у выгнанні».

Пасля распаду СССР у 1990-1991 гадах аналагічныя ўрады ў выгнанні суседніх з Беларуссю краін (Эстоніі, Польшчы, Украіны і інш.) перадалі свае мандаты посткамуністычным урадам. Рада БНР заявіла, што гатовая перадаць свой мандат парламенту Рэспублікі Беларусь, які будзе абраны на дэмакратычных выбарах. Вярхоўны Савет XII склікання, беларускі парламент на той момант, быў сфармаваны яшчэ падчас СССР, і таму, на думку Рады, не мог лічыцца абраным.

Але потым Рада БНР адклала перадачу сваіх паўнамоцтваў на нявызначаны тэрмін пасля таго, як парламенцкія выбары 1995 года не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі з боку міжнародных назіральнікаў, а таксама пасля таго, як Лукашэнка, на думку Рады, усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым, вярнуў савецкія дзяржаўныя сімвалы і адмяніў статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.

Глядзіце таксама