Бадалася Халіп з дубамі

Тэрмін журналісткі «Новай газеты» і жонкі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп лічыцца адбытым. Сёння суддзя Партызанскага раёна Рыта Шаграй вызваліла Халіп ад адбыцця пакарання. З Ірыны здымаецца міліцэйскі кантроль, і яна можа выязджаць за мяжу.



iryna_chalip1.jpg

Але і гэты, здавалася б, шэраговы суд, прайшоў не без праблемаў. Часам ён нагадваў нейкі матч, у якім бакі імкнуліся нанесці адзін аднаму як мага больш паразаў. Зразумела, Халіп была зацікаўлена ў тым, каб яе суд атрымаў як мага большую галоснасць. А суд, наадварот, быў зацікаўлены, каб усё прайшло ціха. Пераможцам выйшла Халіп.

Ад пачатку падтрымаць Халіп ды паглядзець на яе працэс прыйшло каля 40 чалавек: дыпламаты, журналісты, палітыкі. З’явіўся былы кандыдат на прзэідэнта Уладзімір Някляеў, якому аналагічную працэдуру трэба будзе праходзіць 25 ліпеня. Намеснік Някляева Андрэй Дзмітрыеў такасама быў у судзе і распавеў, што, паколькі 22 ліпеня ў яго сканчаецца умоўны тэрмін прысуду, то ў інспекцыі па нагладу за выкананнем пакаранняў з ім ужо развіталіся.

«Мне сказалі, што не кажуць «Да пабачэння», але кажуць«Бывай». І, паколькі наперадзе прэзідэнцкія выбары 2015 года, вельмі папрасілі перапрапісаца ў іншы раён Мінска», — распавеў Дзмітрыеў.

«Саўдзельнік» Халіп, былы кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў таксама з’явіўся ў суд над Халіп. Ён таксама быў асуджаны ўмоўна. «Я наведаў інспекцыю, мне скаўзалі, што я вольны ад сённяшняга дня», — кажа Марцалеў. Пэўна, такая ж сітуацыя і з усімі ўмоўна асуджанымі.

Што ж тычыцца Халіп, то напачатку працэсу яна казала журналістам, што гатовая да ўсяго. «Суд можа прыняць тры рашэнні: гэта вызваліць мяне ад адбыцця пакарання, накіраваць у турму альбо працягнуць адтэрміноўку прысуду. Я не бяруся прагназаваць, якое рашэнне будзе прынятае, бо прагназаваць гэта немагчыма», — казала Халіп.

У залю судовага пасяджэння зайшлі ўсе разам: з фотакамерамі, відэа і гэтак далей. Пакуль фотаі відэакарэспандэнты здымалі халіп на судовай лаўцы, сакратарка суду запатрабавала: здымкі спыніць, бо дазвол на здымкі дае суддзя па хадайніцтве аднаго з бакоў. Ёй запярэчылі праваабаронцы: калі суддзя дае такі дазвол, то і забараняе здымкі пад час працэсу таксама сулддзя. А пакуль суддзі ў залі няма — працжс не пачаўся, і фотакарэспандэнты разам з відэааператарамі могуць рабіць усё, што заўгодна.

Потым у залю з той жа просьбай спыніць здымкі завітаў міліцыянер. Яго ўжо ненавязліва паслалі: міліцыянер. Хай і ахоўнік суду, не працэсуальная асоба і ўвогуле не мае права нечага патрабаваць. Суд у нас галосны і адкрыты, а калі суддзя персанальна аддась распараджэнне спыніць здымкі, то здымкі спыняць. Адзін — нуль на карысць дэмакратыі.

Спадарыня Рыта Шаграй з’явіца ў судовую залю для таго, каб аддаць распараджэнне аб спыненні здымкаў, не пажадала. Замест таго сакратарка выклікала Халіп і яе абаронцу ў суседні пакой. Праваабаронцы спахапіліся: зараз працэс пачнецца ў пакоі суддзі, і ўсе, хто прыйшоў паглядзець на самы гуманны і спарвядлівы суд у свеце, гэтага відовішча будуць пазбаўленыя. Так іт здарылася: суд над Халіп пачаўся ў пакойчыку без удзелу прысутных. Сам пакой знаходзіўся ў той частцы судовага будынку, які адсечаны ад цывільнай часткі кратамі. Ніводзін з прысутных за краты не трапіў. Адзін — адзін.

Халіп, зразумела, такой пастаноўкай пытання была незадаволеная. Вынікам стала два хадайніцтвы: па-першае, дазволіць пад час працэсу фота і відэаздымку, па-другое — перанесці працэс у залю, каб забяспечыць ягоную адкрытасць і галоснасць. Абодва хадайніцтыва Рыта Шаграй не задаволіла, і ўжо ў сувязі з гэтым (а канкрэтна з тым, што працэс ператварыўся ў закрыты), Халіп заявіла аб адводзе суддзі. Два — адзін.

Варта адзначыць, што пад час такіх баданнняў Халіп атрымала два папярэджанні і перасцярогу ад суддзі, што яна, Халіп, можа быць прыцягнутая да адказнасці за непавагу да суда. Адвакатка Халіп Ана Бахціна таксама атрымала папярэджанне. Але суддзя ўсё ж пайшла раіцца сама з сабой наконт уласнага адводу.

Зразумела, адвод не быў задаволены. Два — два. Тым не менш, наступнае паўторнае хадайніцтва Халіп аб галосным і адкрытым судзе было задаволенае. Праўда, без здымак, але ўсё ж людзей пачалі прапускаць (з дглядам рэчаў) у іншую залю судовага паседжання. Тры — два.

Увогуле дзіўная сітуацыя, калі падсудны прымушае суд выконваць закон. Па логіцы рэчаў, усё павінна бало быць наадварот. Але гэта ўяўна дэманструе люстэркавасць нашай судовай сістэмы, калі не суд выконвае законы, а тыя, каго судзяць.

Карацей, усё гэтае баданне цягнулася гадзіну, а сам працэс над Халіп, па вялікім рахунку, заняў удвая менш часу. Бакі заслухалі выступ прадстаўніка выканаўчай інспекцыі пра тое, што Халіп не парушала рэжым выканання пакарання, зарэкамендавала сябе са станоўчага боку, да адміністрацыйнай і іншай адказнасці не прыцягвалася. На падставе характарыстыкі крымінальна-выканаўчай інспекцыі суд прыняў рашэнне вызваліць Халіп ад адбыцця пакарання. Чатыры — два.

Каментуючы рашэнне суда, Халіп заявіла: «У мяне адабралі практычна тры гады жыцця. Калі нехта лічыць, што я цяпер вольны чалавек, гэта памылка. Я два гады жыла практычна пад хатнім арыштам, і зараз ад мяне чакаюць, што я павінна сказаць «дзякуй» за тое, што мяне сёння не пасадзілі».

«Дзякуй», ніхто не дачакаецца. Канчаткова вызваленай Халіп сябе не лічыць, бо ведае, што яе ў любы момант могуць пасадзіць ізноў, па новым выдуманым абвінавачанні. Першае, што яна мае намер зрабіць, — гэта адзначыць вызваленне з сябрамі ўвечары, і не глядзець на гадзіннік. Раней такое было немагчыма, бо ёй трэба было быць дома не пазней за 22 гадзіны. Ну а па-другое, яна збіраецца з’ездзіць на шопінг у Вільню. «за два гады я не набыла сабе ніводнай новай шмоткі!» — абураецца Ірына Халіп.

Што ж, Халіп выязная і вольная. Зараз яна можа дазволіць сабе і шопінг у Вільню, і сустрэчу за мяжой з мужам Андрем Саннікавым, які атрымаў палітычны прытулак у Велікабрытаніі.

Але больш знакавым будзе рашэнне суда па Уладзіміру Някляеву. Бо той не збіраецца кідаць грамадскую дзейнасць, і палітыку. Вось тут ужо наконт рашэння суда можа быць інтрыга.