Відэа ў кабінеце Ярмошынай, хейт ад Саннікава. Што распавяла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву
Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю ютуб-каналу «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава. Там яна расказала пра тое, як запісвалася відэа з ёй у кабінеце Ярмошынай, чаму пасля выбараў не правяла інаўгурацыю, ці будзе нарэшце сустрэча з Зяленскім і як адрэагавала на выпады Саннікава, піша «Наша Ніва».