Der Spiegel: беларускі дыктатар Лукашэнка: ён зноў “хтосьці”

Беларусь дэманстратыўна аддаляецца ад Масквы. Цяпер уладар Лукашэнка можа спадзявацца на адмену санкцый ЕС. Падчас выбараў у нядзелю дэспат разлічвае на 80% галасоў.



image_793008_breitwandaufmacher_zzmi.jpg

Часам хапае аднаго выказвання, для таго каб высветліць зыходнае становішча перад выбарамі. У выпадку Беларусі яно зыходзіць ад Лідзіі Ярмошынай, шэфа цэнтральнай выбарчай камісіі. У нармальнай дэмакратыі яна вымушана была б захоўваць нейтральнасць на такой пасадзе. Але што ёсць нармальнага ў Беларусі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі? Падчас выбарчай кампаніі Ермошына дала ведаць выбаршчыкам, што ёсць толькі адзін “дастойны” кандыдат: зразумела, што яна мела на ўваге дзяржаўнага шэфа Аляксандра Лукашэнка.

Калі ў нядзелю ў 10-мілённай Беларусі будуць праведзеныя прэзідэнцкія выбары, вынік будзе вядомы ўжо раней. Пытанне толькі, з якім вынікам пераможа Лукашэнка ў гэты раз. Лукашэнка, кіраўнік аднаго з крупных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў савецкага часу, знаходзіцца ва ўладзе з 1994. Таксама незалежныя апытанні ясна ўказваюць на яго. Ён сам ставіць мэтай перамогу ў 80%.

З іншага боку, Лукашэнка паказаў, што выбарчая кампанія можа быць сама па сабе поўнай нечаканасцяў падчас дыктатуры. Прычына гэтага з’яўляецца як эканамічна, так і знешнепалітычна сумніўнае становішча Беларусі, дакладней: вялікая залежнасць ад Расіі.

Непасрэдна перад выбарамі ў пачатку кастрычніка Лукашэнка даў вялікаму саюзніку ўдар у лоб: падчас сустрэчы з грамадзянамі Мінскага раёна ён сенсацыйна заявіў, што вайскова-паветраная база Расіі, якая дагэтуль так доўга планавалася, нават не планавалася.

У Беларусі і так ёсць “выбітныя пілоты. Навошта  заводзіць тут базу, завазіць сюды смалёты і лётчыкаў іншых дзяржаў?” І яшчэ: з ім увогуле пра гэта ніхто не размаўляў. “Я, як чалавек, якому належыць прымаць такія рашэнні, нічога пра гэта не ведаю”, прагрукатаў Лукашэнка.

"Стабільнасць без Амерыкі немагчымая"

Напэўна, менавіта расійскія дзеянні ва Украіне вымусілі прэзідэнта баяцца стаць ахвярай крамлёўскіх імперскіх замашак. Насамрэч размовы пра апорны пункт вяліся яшчэ ў 2013 з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.

Перад выбарамі аднак Лукашэнка дыстанцуецца ад Масквы. Амерыканскаму агенцтву навінаў Bloomberg ён сказаў, што “ва Украіне немагчымая стабільнасць без ЗША”. Гэта было цалкам супярэчліва прывычнаму спосабу крамлёўскай інтэрпрэтацыі — Беларусь ужо даўно ўпэўненая ў крэдытах і танных пастаўках энэргіі з Расіі.

Ёсць аднак некаторыя выпадкі, дзе Мінск супярэчыць Крамлю — хоць Беларусь і з’яўляецца членам вядомым Масквой “Еўразійскім звязам”. Так, Лукашэнка назваў аперацыю з Крымам “анэксіяй”. Ён смяяўся з маскоўскай аргументацыі наконт гістарычна рускай паўвыспы. З гэтай логікай трэба “усю Расію аддаць манголам”, якія стагоддзямі парадкавалі краіну.

Лаяльнасць мае свой кошт

Лукашэнка быў арганізатарам перамоў па Украіне ў лютым у Мінску. Там канцлер Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд пасадзілі кіраўнікоў Расіі і Украіны за адзін стол. Такім чынам, яны прарвалі блакаду, якую Еўропа ўжо гадамі будуе супраць Лукашэнка.

Лукашэнка пераследваў апазіцыю і зачыніў апазіцыйныя газеты. Падчас апошніх выбараў 2010 ён разагнаў вялікую дэманстрацыю сваіх праціўнікаў. Многіх крытыкаў ён пасадзіў у турмую Апошні быў адпушчаны ў жніўні гэтага года.

Аднак роля Лукашэнка ва украінскім канфлікце зноў прывяла яго на стол перамоваў з Захадам. ЕС думае аб адмене санкцый супраць Мінска — пасля выбараў. Беларускі дыктатар у гэтым вельмі зацікаўлены. Таму што сваімі манеўрамі ён хоча паказаць Маскве, што ягоная далека ідучая лаяльнасць таксама мае свой кошт.

Паводле: DerSpiegel

Пераклад Піліпа Падбярозкіна