Пілотам краін НАТА дазволілі збіваць расійскія самалёты

Пілотам краін НАТА, і ў тым ліку брытанскім ваенным лётчыкам, якія пілатуюць шматмэтавыя знішчальнікі Tornado, далі дазвол атакаваць ў паветранай прасторы Ірака ваенныя самалёты РФ, калі ўзнікне "пагроза іх жыццям". Пра гэта паведамляе брытанская газета Daily Star Sunday.



9_550x412.jpg

Па словах крыніцы газеты ў Мінабароны Брытаніі, "пілотам брытанскіх ВПС дадзена ўказанне любой цаной пазбягаць кантакту з расійскімі знішчальнікамі".

Ён таксама ўдакладніў, што самалёты "атрымалі дабро на тое, каб атакаваць недружалюбныя расійскія самалёты".

Іншы суразмоўца агенцтва растлумачыў, што "калі самалёты лётаюць са звышгукавой хуткасцю, у паветранай прасторы вельмі хутка становіцца цесна", па гэтай прычыне "можа адбыцца сутыкненне, або расійскі пілот можа быць па памылцы збіты".

Раней паведамлялася, што за апошнія шэсць дзён самалёту узначаленай ЗША кааліцыі па барацьбе з "Ісламскай дзяржавай" ў Сірыі прыйшлося змяніць курс, каб пазбегнуць пагрозы сутыкнення з расійскімі самалётамі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Турцыя абвінаваціла Расею ў парушэнні турэцкай мяжы расійскімі ваеннымі самалётамі.

Паводле: kasparov.ru