Афіцыйны Дамаск заяўляе пра поспехі наступу на ісламістаў пры падтрымцы расійскай авіяцыі

На думку кіраўніка сірыйскага МЗС, падтрымка Масквы дазволіла пахіснуць пазіцыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».  



syria_arab_league_pic_1_1.jpg

Расія выконвае ўсе абавязацельствы перад Саветам Бяспекі ААН у супрацьстаянні ІГІЛ. Удары расійскіх ваенных дазволілі пацясніць размяшчэнні групоўкі на сірыйскай тэрыторыі. Пра гэта заяўляюць у дыпламатычным ведамстве Дамаска. Урадавым войскам Асада ў каардынацыі з налётамі расійскіх самалётаў атрымалася вызваліць горад Эль-Бахсі ў правінцыі Хама і працягнуць наступ на раёны, кантраляваныя ісламскімі радыкаламі. У занятым вернымі прэзідэнту войскамі горадзе да цяперашняга часу размяшчаліся падраздзялення фронту Ан-Нусра.

Тут размяшчаўся апорны пункт баявікоў. Расійскія авіяўдары ў Сірыі могуць стаць больш эфектыўнымі, чым авіяцыйная кампанія пад кіраўніцтвам ЗША, паколькі Масква актыўна ўзаемадзейнічае з дзеючым сірыйскім рэжымам. Пры гэтым як паведамляе Нью Ёрк Таймс, баевікі ІГ, наадварот, дасягнулі пэўных поспехаў на паўночным захадзе Сірыі, ля мяжы з Турцыяй. Яны аднавілі кантроль над адным з паселішчаў паблізу Алепа. Выданне піша, што гэта адбылося з-за паслаблення паўстанцкіх груп ўмеранай апазіцыі, на якую і была ў асноўным накіравана моц расійскай авіяцыі.

На гэтым фоне Расія і Злучаныя Штаты могуць прыступіць да перамоваў аб бяспецы паветранай прасторы ў Сірыі. Пра гэта напярэдадні заявілі ў Пентагоне.

Паводле: Эха Масквы