ЗША: Расійскія крылатыя ракеты дрэнна лётаюць

Па меншай меры чатыры крылатыя ракеты, выпушчаныя Каспійскай флатыліяй РФ у сераду, 7 кастрычніка, па сірыйскіх аб’ектах, не дасяглі мэты і ўпалі ў Іране, заявіў на ўмовах ананімнасці прадстаўнік урада ЗША.



1376258423.jpg

Як паведамляе AFP, амерыканскім бокам не было прыведзена дадатковых дадзеных, куды менавіта ўпалі ракеты і ці былі пацярпелыя ў выніку гэтага. Пры гэтым было заяўлена, што Масква загадзя не папярэджвала аб тым, што рыхтуюцца ўдары, і яны сталі для войскаў кааліцыі «поўнай нечаканасцю».

Пры гэтым, паводле слоў Картэра, адна з ракет праляцела ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад беспілотніка кааліцыі.

Міністэрства абароны РФ абвергла заявы амерыканскага боку. «Усе запушчаныя з караблёў ракеты знайшлі свае мэты. Гэта факт», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў. Інакш, па словах расійскага ваеннага, давялося б прызнаць, што аб'екты тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» «ўзарваліся самі сабой, прычым амаль сінхронна».

На думку ЗША, Расія сваімі самастойнымі дзеяннямі ў Сірыі падвяргае пагрозе жыцці сваіх салдат. «Я мяркую, што ў найбліжэйшай будучыні расійскія ваенныя панясуць першыя страты», — заявіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр ў чацвер у Брусэлі на сустрэчы з калегамі з краін-членаў НАТА. Прагноз Картэра заснаваны на інцыдэнтах апошніх дзён.

Ваенныя эксперты мяркуюць, што расійскія ваенныя самалёты сіламі кааліцыі могуць быць ідэнтыфікаваныя як пагрозлівыя аб’екты і з прычыны гэтага збітыя. Дзеянні Масквы непрадказальныя і могуць справакаваць для Расіі яшчэ большую ізаляцыю ад вялікай часткі свету, мяркуе Картэр.

«Пакуль Расія дзейнічае ў адпаведнасці са сваёй няслушнай стратэгіяй, наша супрацоўніцтва выключана», — дадаў амерыканскі міністр абароны.

АФН