Латэнтныя адэпты “Рускага свету” ў ГШ Рэспублікі Беларусь
9 верасня быў апублікаваны матэрыял: «Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?», у якім закранаецца праблематыка дамінавання ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі ўраджэнцаў не Беларусі, а таксама тых, хто прайшоў праз ідэалагічны навучальны апарат Расійскай Фэдэрацыі. У працэсе выяўлення і ідэнтыфікацыі гэтых асобаў быў складзены спіс, які дэманструе фатальную нястачу ўраджэнцаў Беларусі і які сведчыць пра каланіяльную вонкавую сістэму кіравання дзяржавай.
У якасці крыніцаў для складання спісу былі выкарыстаныя дадзеныя, якія ёсьць у адкрытым доступе на сайтах сілавых міністэрстваў, ведамстваў і дэпартамэнтаў Беларусі. Адною з даступных крыніцаў былі таксама профілі сацыяльных сетак, у якіх удалося выявіць інфармацыю, што пацьверджвае асноўныя высновы артыкулу. Ніжэй — вельмі яскравы і наглядны гэтаму прыклад.
Перад вамі вельмі “пазытыўная асоба”, якая ў сваім профілі сацсеціва “Аднаклясьнікі” любіць выкладваць мноства «сэлфі», проста знаходка для любога OSINT-дасьледніка – Касыгін Руслан Анатолевіч (архіў на профіль: https://archive.is/Omk6O), палкоўнік, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся Касыгін ў 1968 годзе ва ўкраінскім Крыме, у Гурзуфе, гарадзкой акрузе Ялты, у які ён час ад часу любіць прыязджаць, пагасьцяваць. Ня стаўся выключэньнем і 2014 год, улетку якога наш герой, зь вельмі вялікай доляй верагоднасьці, незаконна знаходзіўся на тэрыторыі ўжо акупаванага Крыму (архіў на фота: https://archive.is/ov4m5). Патрабуецца дадатковая праверка СБУ і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і, калі факт незаконнага перасячэньня ўкраінскае мяжы пацьвердзіцца, яму будзе наканаваная наўпроставая дарога ў “Чысьцец” Міратворца і будзе пагражаць адміністрацыйная або крымінальная адказнасьць.
Хачу адразу зазначыць, што сваю службу на пасадзе начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба ён выконвае выдатна: сацыяльны профіль проста перанасычаны вельмі інфармацыйным фотаматар’ялам і аналітычнымі высновамі. Вось, напрыклад, якія высокія думкі прыйшлі ў ягоную галаву падчас працы ў Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) ЗС РФ у Санкт-Пецярбургу ў жніўні 2015 году (архіў на фота: https://archive.is/wwnAu):
А вось ягоныя выключныя думкі і словы ў дачыненьні Украіны, у той час, як яна сьцякае крывёю ў выніку расейскай агрэсыі (архіў на фота: https://archive.is/NI7u0):
Сьлед яшчэ раз зьвярнуць увагу на тое, што гэты чалавек зьяўляецца начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь, які камандуе цэлым штатам падначаленых і вайскоўцаў (архіў на фота: https://archive.is/yqxUa).
З аналізу сацпрофілю Руслана Касыгіна вельмі загадкавымі вынікаюць ягоныя частыя паездкі ў штаб Заходняе вайсковае акругі Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Цалкам магчыма, Касыгін ажыцьцяўляе арганізацыю непасрэднага інфармацыйнага абмену паміж Генштабам ЗС Рэспублікі Беларусь і ЗВА ЗС Расеі (архіў на фота: https://archive.is/CtCAi, https://archive.is/5TzyM, https://archive.is/4NnBT, https://archive.is/l6gXO, https://archive.is/mQcT9)
Ня менш загадкавымі і таямнічымі зьяўляюцца мэты й задачы Касыгіна, як ураджэнца ялцінскага Гурзуфа, якія ён выконваў падчас сваёй працы ў Генштабе ЗС РФ у Маскве ўвесну 2014 году падчас правядзеньня апэрацыі ў акупацыі ўкраінскага Крыма (архіў на фота: https://archive.is/ec6be).
Усе гэтыя фотасьведчаньні зьяўляюцца дадатковым пацьверджаньнем таго, што ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі на камандных пасадах засяроджваюцца людзі з прарасейскімі настроямі і поглядамі і, не выклікае сумневу, якую пазыцыю яны зоймуць падчас мажлівай будучай расейскай анэксыі Беларусі і выкарыстаньня ейнай тэрыторыі для магчымага працягу наступальнай апэрацыі супраць Украіны.
Матар’ял падрыхтаваўДзяніс Івашынадмыслова для InformNapalm.org