Абама назваў Януковіча "карумпаванай марыянеткай Пуціна"

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS называў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «карумпаванай марыянеткай Пуціна». Расшыфроўка слоў амерыканскага прэзідэнта з'явілася на сайце тэлеканала ў пятніцу, 9 кастрычніка.



1393517735_8408.jpg

«Калі я стаў прэзідэнтам, на чале Украіны была карумпаваная марыянетка містэра Пуціна (прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна)», —сказаў Абама.

 

Таксама ў інтэрв'ю Абама заявіў, што Сірыя была адзіным саюзнікам Расеі ў рэгіёне. Замест таго, каб разлічваць на сірыйскую дапамогу і захоўваць у рэгіёне базу, якая была там на працягу доўгага часу, лічыць амерыканскі прэзідэнт, Пуцін цяпер «аддае свае ўласныя войскі, свае ўласныя вайсковыя сілы толькі для таго, каб "на жывой нітцы"умацаваць пазіцыі свайго адзінага саюзніка».

 

Журналіст Стыў Крофт выказаў здагадку, што Пуцін, такім чынам, кідае выклік лідэрству Абамы. На гэта прэзідэнт ЗША адказаў, што, хутчэй за ўсё, у іх розныя паняцці «лідэрства».

Януковіч быў адхілены ад улады ў краіне ў 2014 годзе пасля пратэстаў на Майдане. Вярхоўная Рада ў лютым 2015 пазбавіла Януковіча ганаровага звання прэзідэнта краіны.

 

20 лютага 2014 г. Януковіч спрабаваў дамовіцца з апазіцыяй. Аднак, як у пачатку студзеня пісала The New York Times, фактычна галоўнай прычынай уцёкаў Януковіча з краіны стала рашэнне Вярхоўнай Рады ад 20 лютага аб вяртанні ўсіх сілавых падраздзяленняў дадому.

 

Раніцай 22 лютым ўкраінскія пратэстоўцы захапілі будынак прэзідэнцкай адміністрацыі і рэзідэнцыю Януковіча. У той жа дзень Януковіч зрабіў, як піша газета, апошні публічны тэлевізійны зварот перад сваім ад'ездам у Расею з Харкава.

Паводле: Дождь