Лукашэнка: НАТА — каля нашых межаў, але чужых баз нам не трэба

Лукашэнка, які прыйшоў сёння на выбарчы ўчастак, паўтарыў сёння сваю нядаўнюю рыторыку з нагоды размяшчэння расійскай авіябазы Беларусі ў надзеі пазбавіць беларускую апазіцыю аднаго з галоўных лозунгаў.



1424420744_01.jpg

"Нам не трэба ніякіх баз", — паўтарыў сёння Лукашэнка.

"Зразумейце адну простую рэч, я тут ні перад кім не заігрываю і на злобу дня не выказваюся", — стараўся паказаць шчырасць беларускі кіраўнік, які знаходзіцца за крок ад новага пяцігадовага праўлення.

"Мы знаходзімся на захадзе, у непасрэдным судотыку са структурамі Паўночнаатлантычнага альянсу», — указаў ён ворага.

"Зыходзячы з гэтага, мы не хочам ваяваць, мы заўсёды пра гэта гаворым, але порах трымаем сухім ... Мы тут, на заходнім напрамку, разам з Расійскай Федэрацыяй стварылі адпаведную ваенную групоўку. Яе аснову складае беларуская армія. 70 тыс. штыкоў на сённяшні дзень. Яна пастаянна ўдасканальваецца, мадэрнізуецца. Мы глядзім на канфлікт ва Украіне, Сірыі, раней у Іраку, іншых месцах, глядзім, якімі метадамі сёння вядуцца гэтыя войны ці гарачыя канфлікты. І робім адпаведныя высновы, прыстасоўваючы нашы Узброеныя Сілы да гэтых канфліктаў ", працягнуў Лукашэнка, звеўшы ўсю рыторыку да правільнага падбору слоў: будзе не база, а частка групоўкі, тыя ж самалёты.

"Я ваяваць не хачу, але, не дай бог, прыйдзецца, справа не ў базах, справа ў тым, што мы да смерці, як гэта калісьці было, будзем з расейцамі, з рускімі людзьмі і ўсімі тымі, хто хоча нас падтрымаць, стаяць тут да смерці, у Беларусі. Скажыце, для таго, каб цяпер забяспечыць вось гэтыя ўмовы, нам патрэбна нейкая база, асабліва ваенна-паветраных сілаў? Што вырашаюць самалёты, якія будуць перабазаванымі з Расіі, дапусцім, на нейкі беларускі аэрадром ? " — сказаў Лукашэнка.

Але ваяўнічая спадчына саўка ўсё ж такі атрымала верх над выверанай палітычнай рыторыкай.

"Самалёты, нават калі гэта будзе кагорта, не астудзяць натаўскія галавы. А ракеты — так. Таму СПА і ракетныя сістэмы, магутныя, ударныя, якія будуць выкарыстаны для абароны Беларусі і Расіі, таму што гэта наша зона адказнасці. Вы павінны ведаць, што калі вы нам скажаце, што вы захочаце ваяваць са сваёй тэрыторыі з Расіяй, вы нам скажаце: вы, маўляў, беларусы, ні пры чым, мы будзем з імі ваяваць, — нават нам не кажаце, мы адразу ж пачнем супраць вас вайну. У нас пагадненне, дагавор з Расіяй. Мы будзем абараняць тут, у Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Сірыі, ні дзесьці там на поўдні, а тут мы абавязаны абараняць расійскую зямлю. Праз некалькі дзён нас будуць падмацоўваць і самалёты, і крылатыя ракеты, і іншае расійскага боку ...”.

Паводле: afn.by