«Пуцін хоча, каб свет адправіўся ў мінулае». Як на прызнанне ДНР і ЛНР адрэагавала міжнародная супольнасць
21 лютага пасля пасяджэння Рады Бяспекі Пуцін абвясціў аб пастанове прызнаць ДНР і ЛНР. У гэты ж вечар ён падпісаў адпаведныя ўказы. Як на гэта адрэагавалі на Украіне і ў іншых краінах?
Украіна: прэзідэнт Уладзімір Зяленскі склікаў тэрміновае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. «Мы нічога і нікога не баімся. Мы нічога і нікому не павінны. І мы нічога і нікому не аддамо», — заявіў ён па яго выніках. Зяленскі падкрэсліў, што межы Украіны застануцца такімі, якімі іх прызнала міжнародная супольнасць, «нягледзячы на заявы Расийскай Федэрацыі».
ЗША: «Мы чакалі такога кроку Расіі і гатовыя неадкладна
адрэагаваць. Прэзідэнт Байдэн неўзабаве выдасць указ, які забараняе новыя
інвестыцыі, гандаль і фінансаванне з боку амерыканскіх асоб так
званых рэгіёнаў ДНР і ЛНР Украіны», — паведамленне Белага дома.
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд на
экстраным пасяджэнні Савета Бяспекі ААН заявіла, што сучасная Расія жадае
прэтэндаваць на ўсе тэрыторыі, якія ўваходзілі раней у склад Расійскай імперыі.
«Той самай Расійскай імперыі, якая існавала да
Савецкага Саюза, больш за сто гадоў таму... Па сутнасці, Пуцін хоча, каб свет
адправіўся назад у мінулае, у часы, калі не існавала Аб'яднаных Нацый, у часы,
калі светам кіравалі імперыі. Аднак астатні свет сышоў наперад».
ДНР: «Гэта нашмат больш, чым дапамога і падтрымка, гэта
прыняцце краевугольных рашэнняў, якія даюць упэўненасць у мірнай будучыні
моцнага рускага Данбаса. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ўвасобіў волю расіян,
волю рускага народа да адзінства. Мы ўдзячныя Уладзіміру Пуціну і ўсёй
Расіі», — напісаў кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін.
НАТА: «Гэта яшчэ больш падрывае суверэнітэт і тэрытарыяльную
цэласнасць Украіны, падрывае намаганні па ўрэгуляванні канфлікту і парушае Мінскія пагадненні, бокам якіх з'яўляецца Расія», — заява генеральнага
сакратара ната Йенса Сталтэнберга.
Германія: «Прызнанне прэзідэнтам Пуціным
сепаратысцкіх «народных рэспублік» на ўсходзе Украіны наўмысна
зводзіць на нішто шматгадовыя намаганні ў «нармандскім фармаце» і
АБСЕ. Мы будзем рэагаваць на гэта парушэнне міжнароднага права і каардынаваць
свае дзеянні з партнёрамі», — напісала кіраўніца МЗС ФРГ Аналена Бербок.
Аўстрыя: «Прызнанне прэзідэнтам Расіі сепаратысцкіх
рэгіёнаў на ўсходзе Украіны з'яўляецца відавочным парушэннем Мінскіх
пагадненняў і выклікам дыпламатычным намаганням па пошуку мірнага рашэння», — напісаў канцлер краіны Карл Неахамер.
Сербія: «Застаецца адкрытым пытанне, ці можа крызіс
распаўсюдзіцца на іншыя часткі Еўропы. Пасля пастановы прэзідэнта Пуціна палітычны ціск на Сербію будзе нашмат большы», — заявіў
прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч. Ён адзначыў, што Сербія знаходзіцца на еўрапейскім шляху, але 85% насельніцтва заўсёды на
баку Расіі».
Нідэрланды: «Прызнанне сепаратысцкіх тэрыторый на
Украіне з'яўляецца абуральным парушэннем міжнароднага права, тэрытарыяльнай
цэласнасці Украіны і Мінскіх пагадненняў. Нідэрланды рашуча асуджаюць гэты акт
і будуць рашуча рэагаваць у цеснай каардынацыі з нашымі партнёрамі па ЕС і
НАТА», — кіраўнік МЗС Вопцы Хекстра.
Грузія: «Грузія рашуча асуджае «прызнанне» Расіяй украінскіх Данецкай і Луганскай абласцей, якое паўтарае сцэнар 2008
года, які прывёў да акупацыі 20% нашых тэрыторый (маецца на ўвазе прызнанне
Расіяй Абхазіі і Паўднёвай Асеціі). Грузія падтрымлівае вас, прэзідэнт
Зяленскі, і падтрымлівае ўкраінскія тэрытарыяльную цэласнасць і мір», — прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі.
Францыя: «Прэзідэнт асуджае прынятае прэзідэнтам рашэнне
Расіі <...>. Гэта відавочнае аднабаковае парушэнне міжнародных
абавязацельстваў Расіі і замах на суверэнітэт Украіны. Ён [прэзідэнт Эманюэль
Макрон] заклікае да экстранага пасяджэння Рады Бяспекі ААН, а таксама да
прыняцця адрасных еўрапейскіх санкцый», — камюніке Елісейскага палаца.
Вялікабрытанія: «Гэты крок уяўляе сабой далейшую атаку
на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, сігналізуе пра канец
мінскага працэсу і парушае Статут ААН. Ён дэманструе, што Расія выбрала шлях
канфрантацыі замест дыялогу», — кіраўніца МЗС краіны Ліз Трас.
ААН: «Мы вельмі занепакоеныя магчымымі наступствамі
апошніх падзей для існуючых перагаворных рамак. Ва ўмовах цяперашніх рызык і
нявызначанасці яшчэ важней весці дыялог», — намеснік генеральнага
сакратара ААН па палітычных пытаннях Размары Дзікарла.
Савет Еўропы: «Савет Еўропы пацвярджае сваю непахісную
падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе
міжнародна прызнаных межаў. Заклікаем Расийскую Федэрацыю адмяніць гэта рашэнне
і ўстрымацца ад далейшага абвастрэння сітуацыі. Мы настойліва заклікаем нашы
дзяржавы-члены вырашыць свае рознагалоссі шляхам дыялогу, заснаванага на
павазе прынцыпаў, замацаваных у Статуце Савета Еўропы і ў Еўрапейскай канвенцыі
аб правах чалавека», — заява Генеральнага сакратара Савета Еўропы Марыі
Пейчыновіч-Бурыч.
АБСЕ: «Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю ўстрымацца ад
любога ваеннага ўмяшання для рэалізацыі гэтага няўдалага рашэння і ўлічваць
доўгатэрміновыя наступствы для міжнародных адносін», — старшыня
арганізацыі Збігнеў Рау.
Латвія: «Рашэнне, прынятае прэзідэнтам Расійскай
Федэрацыі, < ... > з'яўляецца працягам наступу на незалежнасць,
суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, які пачаўся ў 2014 годзе з
незаконным змяненнем межаў у Еўропе», — сумесная заява прэзідэнта, спікера
сейма, прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў.
Казахстан: «Трэба зыходзіць з аналізу прычын, чаму
Расія прыняла такое рашэнне. Зразумела, што адсутнічаюць дамоўленасці паміж
Захадам і Расіяй па сістэме бяспекі. Удзельнікі «нармандскага
фармату» не дасягнулі ўзаемаразумення па шляху рэалізацыі Мінскіх
пагадненняў... У бліжэйшыя гадзіны адбудзецца пасяджэнне Савета бяспекі
Казахстана, на якім мы афіцыйна прымем пазіцыю. Але павінна запэўніць, што
пытанне аб прызнанні Казахстанам ДНР і ЛНР не стаіць, мы зыходзім з асноў
міжнароднага права і асноўных прынцыпаў Статута ААН», — заявіў міністр замежных
спраў Казахстана Мухтар Тлеубердзі.
Паводле РБК.