Долар і еўра ў Беларусі падаражэлі да гістарычнага максімума пасля навінаў пра прызнанне Расіяй ДНР і ЛНР

Стартавалі таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар у адначассе падаражэў на 6 капеек, еўра — на 5,5 капейкі, заўважае «Еўрарадыё».

5e04d35002e8bd1c834872aa.jpg

Гэта гістарычныя максімумы курсаў замежных валют у Беларусі.

Рост валютных курсаў тлумачыцца апошнімі палітычнымі падзеямі, у прыватнасці — прызнаннем «Л/ДНР» з боку Расіі і ўводам расійскіх войскаў на гэтыя тэрыторыі. Гэта рэзка панізіла курс расійскага рубля на валютных біржах, а расійская валюта пацягнула за сабой і беларускую.