«Мы нікому нічога не аддамо». Уладзімір Зяленскі выступіў з нагоды прызнання Расіяй ДНР і ЛНР (відэа)

Учора Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні Расіяй незалежнасці самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР. З гэтай нагоды прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з прамовай.

756455060784543.jpg

— У нас і нашай краіны няма часу на доўгія лекцыі па гісторыі, — сказаў Уладзімір Зяленскі. — Таму я не буду казаць пра мінулае, скажу аб сучаснасці і будучыні. Са мной Украіна, разам з яе міжнародна-прызнанымі межамі. І яны застануцца такімі. Нягледзячы ні на што, нягледзячы на дзеянні Расійскай Федэрацыі. Сапраўды гэтак жа, як і мы, застаемся спакойнымі і ўпэўненымі ў сабе.

За гэта я хачу сказаць дзякуй усім, усім вам, нашы грамадзяне. Вы ў які раз пераконваеце, што ўкраінцы —разумная і мудрая нацыя. Нягледзячы ні на што, трымаеце галаву халоднай, рэагуйце спакойна і стрымана, па-даросламу.

Мы даўно да ўсяго гатовыя, аднак прычын для вашай бяссоннай ночы няма. Сёння вечарам мы правялі пасяджэнне Нацыянальнай бяспекі і абароны. Украіна адназначна класіфікуе дзеянні РФ як парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы. Уся адказнасць за наступствы прынятых рашэнняў ускладаецца на палітычнае кіраўніцтва Расіі. Прызнанне незалежнасці акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей можа азначаць аднабаковы выхад Расіі з Мінскіх пагадненняў і ігнараванне пастаноў у рамках Нармандыі. Гэта падрывае мірныя намаганні і разбурае фарматы перамоў.

Сённяшнімі і заўтрашнімі магчымымі пастановамі Расія легалізуе свае войскі, якія фактычна былі ў акупаваных раёнах Данбаса з 2014 года. Краіна, якая восем гадоў падтрымлівае вайну, не можа падтрымліваць мір, як яна гэта заяўляе.

Я абгаварыў сітуацыю з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам Германіі Шольцам, прэзідэнтам ЗША Байдэнам, прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам. А таксама гаварыў са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем. І яшчэ планую пагаварыць з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.

Што будзе адбывацца далей? Мы хочам міру, мы паслядоўныя ў сваіх дзеяннях. Сёння МЗС Украіны накіравала краінам-сябрам ААН запыт на аснове Будапешцкага мемарандума з просьбай неадкладна правесці кансультацыі. Я прапанаваў склікаць Савет бяспекі ААН, правесці спецыяльнае пасяджэнне АБСЕ. Мы спадзяемся на паўнавартасную працу СММ АБСЕ у пазбяганне правакацый і далейшай эскалацыі. Таксама ініцыявана экстранае скліканне саміту «Нармандскай чацвёркі».

Ад нашых партнёраў мы чакаем дакладных дзеянняў для падтрымкі. Вельмі важна ўбачыць зараз, хто наш сапраўдны сябар і партнёр, а хто працягне палохаць РФ словамі. Мы адданыя дыпламатычнаму ўрэгуляванню, і не паддаемся ні на якія правакацыі.

Нашы межы надзейна абароненыя, створаная сістэма тэрытарыяльнай абароны, нашы партнёры нас падтрымліваюць. У адпаведнасці з артыкулам 51 ААН, Украіна пакідае за сабой права на індывідуальную і калектыўную самаабарону. Мы добра адрозніваем правакацыі ад наступу войскаў агрэсара. З намі праўда, і праўду мы ніколі не будзем хаваць ад вас.

Як толькі мы ўбачым змену сітуацыі, як толькі мы ўбачым рост рызык, вы будзеце пра ўсё гэта ведаць. Цяпер няма ніякіх прычын для хаатычных дзеянняў. Зробім усё, каб так і было далей. Мы адданыя мірнаму і дыпламатычнаму шляху і будзем ісці па ім і толькі па ім.

Мы на сваёй зямлі, мы нічога і нікога не баімся. Мы ні ў чым не вінаватыя, і мы нікому нічога не аддамо. І мы ў гэтым упэўненыя. Цяпер не люты 2014 году, а люты 2022-га. Іншая краіна, іншая армія, адна мэта — гэта мір. Мір Украіне.

Слава Ўкраіне!».