Барэль: «Цалкам дэмакратычная Украіна ўяўляе небяспеку для расійскай палітычнай сістэмы»
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль адказаў на заклік міністра замежных страў Украіны Дзмітрыя Кулебы даць Украіне перспектыву сяброўства ў Еўрасаюзе.
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі, высокі прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Жазэп Барэль адказаў на заклік міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы прадаставіць Украіне перспектыву членства ў Еўрасаюзе.
Пра гэта Барэль сказаў на брыфінгу ў Бруселі пасля пасяджэння Савета ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў.
«Я вельмі добра разумею, што для Украіны, не з сённяшняга дня, а з часу незалежнасці, еўрапейская перспектыва з'яўляецца паказальнікам, як гэта было і для маёй краіны — Іспаніі — пасля завяршэння дыктатуры. І выразна ясна, што Украіна мае еўрапейскую перспектыву, і мы дапамагаем Украіне з развіццём рэформ для таго, каб наблізіцца да гэтай перспектывы», — заявіў Барэль.
Пры гэтым высокі прадстаўнік ЕС адзначыў, што гэта з'яўляецца праблемай для Расіі.
«Украіна не ўяўляе ваеннай пагрозы для Расіі... Але цалкам дэмакратычная Украіна, заможная Украіна як краіна, у якой ёсць стандарты свабоды і росквіту Еўрапейскага Саюза, — гэта адлюстраванне, якое ўяўляе небяспеку для расійскай палітычнай сістэмы. І, безумоўна, мы хочам, каб Украіна была цалкам дэмакратычнай і заможнай на шляху да еўрапейскай перспектывы», — заявіў Барэль.
«Гэта не азначае, што заўтра мы прапануем еўрапейскае сяброўства, але абавязкова мы хочам дапамагчы Украіне быць падобнай краінай з аналагічнай палітычнай і дэмакратычнай сістэмай, з эканомікай свабоднага рынку, як гэта ёсць у нас», — падкрэсліў Барэль.