Лукашэнку кінулі, і гэта стала здабыткам галоснасці

У чым прычына гнеўнай тырады кіраўніка Беларусі на адрас расійскага кіраўніцтва? Свае версіі прапануюць эксперты — Іна Рымашэўская, Леў Марголін да Юры Дракахруст.


ubet.jpg


Выслухоўваць маналог на мяжы гістэрыкі давялося дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце. Вось толькі некалькі цытат, кіраўніка Беларусі:

—  Гэта нікуды не варта. Мы заўсёды ганарымся тым, што вось таваразварот знізіўся, але ў натуральным выразе мы дадалі. Але гэта кажа аб тым, што мы пачалі пастаўляць у Расію вялікія аб'ёмы тавараў, але па коштах напалову ніжэй. Якая прыбытковасць Беларусі ад гэтага? Практычна ніякай. Мы целяпаемся (інакш не скажаш) і ўжо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па кошце на газ. У сувязі з гэтым Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціск я не патрываю, і беларусы таксама.

—  Калі мы пастаўляем якасны тавар па прымальных коштах у Расію, мы б'ем па кішэнях тамтэйшых алігархаў ад сельскай гаспадаркі. Яны душаць ўрад, а ўрад дае каманду "фас" рознага кшталту службоўцам — ад Рассельгаснагляду і гэтак далей. Яны ў нас тры прадпрыемствы адкрываюць для паставак — пяць закрываюць, пяць адкрываюць — шэсць потым закрываюць. Ідзе непрыкрыты ціск.

—  Я чаму адкрыта пра гэта кажу? Таму што ўжо надакучыла, гэта ўжо празмеры, далей так працягвацца не можа. Яшчэ кажу гэта таму, каб вы разумелі, на якім фоне мы сёння гаворым аб наступным развіцці нашага саюзнага праекту", — сказаў Лукашэнка, растлумачыўшы, што гатовы "аптымізаваць" беларускі ўдзел у інтэграцыйных праектах з Расіяй. — Я даў такое распараджэнне ўраду і Адміністрацыі прэзідэнта. Мы цяпер вельмі ўважліва прааналізуем наш удзел, першым чынам, у Еўразійскім эканамічным саюзе. Калі так будзе працягвацца — навошта нам там трымаць кучу службоўцаў? Там, па-мойму, ужо каля тысячы ў так званым урадзе ЕАЭС. І які вынік? Заўважу, што пагрозы "сысці з ЕАЭС" з вуснаў Лукашэнкі не гучалі ўжо больш за год.

rym_1.jpg


— Як заўсёды, прагучалі шантаж і пагрозы, прычым Лукашэнка цэліць у самы адчувальны для Крамля інтэграцыйны орган — Еўразійскі саюз, — лічыць Іна Рамашэўская, эксперт SYMPA/BIPART. — Ён прыцягвае ўвагу Пуціна да таго, што расійскія чыноўнікі "крыўдзяць" Беларусь і спадзяецца, што той прыструніць сваіх алігархаў. Ну і вядома, "зіма блізка", а кошт на газ пакуль не вызначаны. Беларускія ўлады ніколі не хавалі, што разглядаюць Еўразійскі эканамічны саюз як ніякі не эканамічны саюз, а як спосаб выбіваць з Расіі танныя энерганосьбіты і гандлёвыя прэферэнцыі. Пакуль дамова не была падпісана, ішоў шантаж, што Беларусь не падпіша, пакуль не атрымае патрэбных аб'ёмаў нафты па нізкім кошце. Зараз, калі дамова падпісана, пачынаецца шантаж, што Беларусь з саюзу выйдзе. Гэта ўсё ўжо не ў першы раз.

 

marg.jpg

На агульным тле пералічаных Лукашэнкам праблемаў у інтэграцыйным будаўніцтве, галоўныя, вядома, гэта газ-нафта і сельскагаспадарчая прадукцыя. Кошт гэтых пытанняў вельмі высокі, упэўнены эканаміст, намеснік старшыні АГП Леў Марголін. Беларусь паменшыла аплату за газ явачным парадкам, у спадзяванні на тое, што так ці інакш вырашыць гэтае пытанне. Аднак запазычанасць расце, а на паніжэнне кошту Расія не ідзе. Больш таго, зніжаюцца пастаўкі нафты, ад якіх вельмі залежыць беларускі бюджэт.

На нейкія радыкальныя меры Лукашэнка, вядома, пайсці не рызыкне, але які-небудзь дэмарш абавязкова будзе. Магчыма, гэта будзе адкліканне беларускіх чыноўнікаў з Масквы.

Не выпадковы і выбар суразмоўцы. Па-першае, пытанне нельга адкласці, а сустрэч на вышэйшым узроўні пакуль няма. Па-другое, Рапота кіруе апаратам Саюзнай дзяржавы, і ў гэтай якасці, вядома, мае сталы доступ да першых асоб Расіі. Яму выразна далі зразумець, што калі рашэнне хваравітых для Беларусі пытанняў не ссунецца з месца — чакайце дробнага паскудства.

 

drakahrust.jpg

— Лукашэнка 11 верасня на выбарчым участку заявіў, што дамовіўся з Пуціным і спрэчка аб газе будзе вырашана на працягу двух дзён. Гэты ж дэдлайн быў паўтораны 12 верасня ў гутарцы прэзідэнта з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Семашка. Мінула не два дні, а тыдзень,падкрэслівае Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік “Радыё “Свабода”.Хутчэй за ўсё, Лукашэнка ад Пуціна перад 11 верасня пачуў нешта, з чаго зрабіў выснову, што пытанне і праўда вырашана і пра гэта можна заявіць публічна. Ну а высветлілася, што гэта не так. І да вострай эканамічнай спрэчкі дадалося псіхалагічнае вымярэнне: атрымалася, што Лукашэнку "кінулі", і гэта стала здабыткам галоснасці і зрабіла немалую шкоду яго прэстыжу. На такое трэба адказваць, адказ і прагучаў.

Можна звярнуць увагу на яшчэ дзве акалічнасці, якія ўзмацняюць пазіцыі Лукашэнкі ў гэтай, ужо чыста палітычнай, міждзяржаўнай фазе канфлікту. Расійскі сцяг, які пранёс беларускі дэлегат на Паралімпіядзе ў Рыа, выклікаў у РФ прыліў любові да Беларусі. Прычым сярод самых адданых прыхільнікаў Пуціна. І тут высвятляецца, што гэтых самых каханых беларусаў крыўдзяць. Яны для масавага расіяніна Расію абаранілі, а з імі як абыходзяцца. І хто? Маскоўскае начальства. Нядобра. Прынамсі, проста так не адмахнешся.

І яшчэ адзін момант. Выбары ў Беларусі, пры ўсёй іх несправядлівасці, аказаліся прынамсі для Захаду лепш, чым расійскія. Два апазіцыянеры ў беларускі парламент патрапілі. Захад за гэта можа і ўзнагародзіць. Можа і не ўзнагароджваць, але сітуацыя стварае для Лукашэнкі свабоду манеўру, у прыватнасці, павялічвае шанцы на поспех палітычнай контратакі ў адказ на неспрыяльныя для Мінска эканамічныя крокі Масквы.