Мінск здзіўлены заявамі ЕС аб гатоўнасці візавага пагаднення

Словы дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнерства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда пра тое, што тэкст пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатовы да парафіравання і падпісання, выклікалі здзіўленне ў Мінску. 



kupchina_interview1.jpg

mfa.gov.by

Пра гэта РИА "Новости" заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

«Гэта іх бачанне сітуацыі. Для нас гэтая інфармацыя была досыць дзіўнай», — сказала Купчына. «Калі аб гэтым пакеце гаворка ішла перад рыжскім самітам, то ён быў не гатовы да падпісання, а тут найвышэйшая ступень гатоўнасці», — заявіла намеснік кіраўніка МЗС Беларусі.

Яна ў тым ліку адзначыла праблемы з пагадненнем аб рэадмісіі, якое павінна быць падпісана разам з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму. «Нам не дадзены пераходны перыяд для імплементацыі палажэнняў пагаднення, а ён нам неабходны, так як у нас папросту няма дастатковай інфраструктуры для ўтрымання грамадзян трэціх краін, якія падлягаюць рэадмісіі», — сказала суразмоўніца агенцтва.

Яна падкрэсліла, што шэрагу іншых краін, з якімі Еўрасаюз падпісваў пагадненне аб рэадмісіі, пераходны перыяд даваўся, у тым ліку Расіі, Турцыі, Украіне і інш.

tut.by yзгадвае словы Гунара Віганда, сказаныя 9 снежня ў Мінску: «Можна сказаць, што тэкст пагаднення гатовы да парафіраванне і далейшага падпісання», — паведаміў ён. Палітык адзначыў, што гэта тычыцца як спрашчэння візавага рэжыму, так і рэадмісіі нелегальных мігрантаў. «Абодва пагадненні гатовыя да падпісання, — дадаў Віганд. — Адзінае тэхнічнае пытанне, якое засталося на парадку дня, — дыпламатычныя пашпарты павінны адпавядаць высокім патрабаванням у сферы бяспекі. Гэта цяпер эфектыўна вырашаецца».

Пра тое, што Беларусь гатовая пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму, на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе ў лістападзе 2013 года заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Калі перамовы завершацца паспяхова, шэнгенскія візы для беларусаў патаннеюць з 60 да 35 еўра.