ЗША абвінавацілі Сірыю ў закупках нафты ў Ісламскай дзяржавы
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» атрымала больш за 500 мільёнаў долараў на продажах нафты, значная частка якой ідзе прадстаўнікам рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада, і невялікая — Турцыі.
zn.ua
Пра гэта 11 снежня паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША Адама Шубіна.
«Яны (урад Сірыі і "Ісламская дзяржава"— Дождж) спрабуюць забіць адзін аднаго, але ўсё роўна ўдзельнічаюць у шматмільённым гандлі», — заявіў Шубін.
Таксама па словах Шубіна, неабходна перакрыць турэцка-сірыйскую мяжу, каб спыніць паток тэрарыстаў і зброі.
Раней Расія абвінаваціла прэзідэнта Турцыі ў куплі нафты ў «Ісламскай дзяржавы». Міністэрства абароны Расіі апублікавалі фатаграфіі і відэазапісы, на якіх, па сцвярджэнні расійскіх вайскоўцаў, адлюстраваныя перавозкі нафты з ІДз ў Турцыю.
ЗША пацвердзілі сапраўднасць матэрыялаў, але адзначылі, што пастаўкі нафты ў Турцыю нязначныя.
Між тым, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры збіраецца ў Маскву, каб абмеркаваць Сірыю і Украіну, паведамляе "Голас Амерыкі".
Нягледзячы на рознагалоссі з ЗША адносна далейшага лёсу Башара Асада, Расія, па словах дзяржсакратара Джона Кэры, гуляе ў «канструктыўную» ролю ў міжнародных намаганнях па палітычнаму ўрэгуляванню сітуацыі ў Сірыі.
Кэры выступіў з такой заявай на палях саміту па праблеме змены клімату ў Парыжы, абвясціўшы, што на наступным тыдні паедзе ў Маскву на перамовы па Сірыі і Украіне.
Гэта будзе другая паездка Кэры ў Расію за гэты год. У траўні ен прыязджаў у Сочы, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі расійскіх уладаў, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе, што Крэмль «не выключае» магчымасць сустрэчы Пуціна і Кэры.
Новы раўнд перамоваў з расійскімі ўладамі па Сірыі пройдзе на фоне актывізацыі намаганняў па вырашэнні крызісу ў краіне – як ваенных, так і дыпламатычных.