Інтэрпол абвясціў у вышук меркаванага ката ІД з Расіі

Інтэрпол абвясціў у міжнародны вышук расіяніна Анатоля Зямлянку, які, як мяркуецца, быў паказаны на відэароліку экстрэмісцкай арганізацыі "Ісламская дзяржава".



zemlianka.jpg

bbc.com

У картцы Зямлянкі на сайце Інтэрпола гаворыцца, што расійскія ўлады падазраюць яго ва ўдзеле ў незаконных узброеных фарміраваннях, паведаляе Бі-бі-сі.

Акрамя фатаграфіі падазраванага Інтэрпол прыводзіць у якасці дадатковых прыкмет ягоны рост (178 сантыметраў) і колер валасоў (русы).

У картцы таксама ўдакладняецца, што Зямлянцы 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Наябрск  Цюменскай вобласці. Пры выяўленні Інтэрпол патрабуе неадкладна яго затрымаць.

Раней кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што апазнаў мужчыну, які ў адным з відэаролікаў ІДз забівае расіяніна Магамеда Хасіева. Чалавек на відэа прызнаецца ў тым, што з'яўляецца шпіёнам ФСБ, пасля чаго яго забівае які гаворыць па-руску баявік.

Кадыраў не стаў называць імя чалавека, аднак тэлеканал LifeNews пасля заявіў, што гаворка ідзе пра Анатоля Зямлянку.

Расійскія журналісты высветлілі, што Зямлянку раней ужо абвясцілі ў Расіі ў вышук па падазрэнні ў датычнасці да дзейнасці ІДз.