Палітычны спрынт
Кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч ініцыюе Кангрэс праеўрапейскіх сілаў. Прапановы да ўдзелу будуць разасланыя тысячам асоб, большасць з якіх так ці інакш удзельнічалі ў прэзідэнцкай кампаніі 2006 года. Але каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сцвярджае, што ідэя кангрэса першапачаткова належала яму. У супрацьвагу Мілінкевічу Еўрапейская кааліцыя правядзе свой Кангрэс 21 чэрвеня. (На здымку: Аляксандр Мілінкевіч і Віктар Карніенка. Фота Юрыя Дзядзінкіна)
Кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч ініцыюе Кангрэс праеўрапейскіх сілаў. Прапановы да ўдзелу будуць разасланыя тысячам асоб, большасць з якіх так ці інакш удзельнічалі ў прэзідэнцкай кампаніі 2006 года. Але каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сцвярджае, што ідэя кангрэса першапачаткова належала яму. У супрацьвагу Мілінкевічу Еўрапейская кааліцыя правядзе свой Кангрэс 21 чэрвеня.
(На здымку: Аляксандр Мілінкевіч і Віктар Карніенка. Фота Юрыя Дзядзінкіна)
Для Аляксандра Мілінкевіча, які збіраецца ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах, Кангрэс праеўрапейскіх сілаў — спосаб данесці свае ідэі да магчымых аднадумцаў, а заадно і ацаніць іх
колькасць. Паводле рыторыкі кіраўніцтва руху, ініцыятыва кангрэсу — калі не спроба пацягнуць на сябе коўдру, то прынамсі выразны жэст пра намер самастойна працаваць унутры краіны. Прапанову
Еўрапейскай кааліцыі правесці Кангрэс праеўрапейскіх сілаў раней падтрымалі партыі АГП, БНФ, БХД і рух «За свабоду». Але, як цытуе словы Міколы Статкевіча інтэрнэт-рэсурс
«Беларускі партызан», рух «За свабоду» тармазіў працу на працягу двух месяцаў і ўрэшце выступіў з гэтай ініцыятывай аўтаномна.
Намеснік кіраўніка руху «За свабоду» і фактычна яго ідэйны натхняльнік Віктар Карніенка патлумачыў, што ў перамовах з Міколам Статкевічам рух удзельнічаў, бо гэта адпавядала яго
канцэпцыі. Але палітыкі не паразумеліся ў часе правядзення мерапрыемства: Еўрапейская кааліцыя абрала чэрвень, рух «За свабоду» — сёлетнюю восень. «Мы хочам
запрасіць еўрапейскіх палітыкаў, у чэрвені выбары ў еўрапейскі парламент, і ім будзе не да нас, — тлумачыць палітык. — Мы нікога не выкідаем з працы, хай і Статкевіч удзельнічае.
Але ні з якім АДСам змагацца не збіраемся, калі ёсць сумесныя погляды, то будзем працаваць разам. Калі не, то зробім тое, што лічым неабходным без аглядкі на АДС». Кіраўніцтва руху ўскладае
на кангрэс функцыю мабілізацыі «ўсіх прыхільнікаў еўрапейскага выбару Беларусі».
«Чым хутчэй будзе адбывацца працэс еўраінтэграцыі, тым лепш, — падкрэслівае Карніенка. — Мы не думаем, што некаму атрымаецца выкарыстаць Еўропу, каб змяніць рэжым. Ёсць
заявы некаторых палітыкаў кшталту таго, што Радаслаў Сікорскі будзе несці асабістую адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі, гучаць абвінавачванні ў братанні са злачынным рэжымам. Гэта смешна. У
Еўропы тут ёсць свае інтарэсы — эканамічныя, геапалітычныя. Калі б ЕС бачыў, што праз паўтара-два гады АДС могуць адолець рэжым Лукашэнкі, то можа б і пачакалі, але відавочна, што гэтага не
адбудзецца, таму палітыкі і шукаюць тут суразмоўцу. І мы б хацелі ўплываць на гэты працэс, бо ёсць шэраг пытанняў, у якіх мы падтрымліваем афіцыйны Мінск. Напрыклад, памяншэнне коштаў візаў для
грамадзян Беларусі».
Разам з тым Карніенка зазначыў, што цяпер нагоды размаўляць з уладамі няма, і рух не збіраецца будаваць нейкія штучныя адносіны, а тым больш станавіцца кішэннай арганізацыяй улады. «Па
некаторых прынцыповых пытаннях мы будзем трымацца сваёй пазіцыі. Але заявамі нічога не выправіш, трэба канкрэтныя дзеянні, канкрэтныя тэхналогіі», — падкрэслівае намеснік
Мілінкевіча.
Праўда, прызнаецца, што толькі «пэўная частка апазіцыі» гатовая пераарыентавацца з заяў і дэкларацый на фармат дзеянняў. «Дэмакратычныя сілы доўга працавалі на міжнародную
супольнасць, а трэба працаваць на грамадзян. Мусіць быць масавая падтрымка людзей. Праз палітычныя спецэфекты дасягнуць пераменаў немагчыма», — упэўнены палітык.
Што тычыцца фармату кангрэса, то рух «За свабоду» збіраецца запрасіць на яго як мага больш людзей, але стаўка ў асноўным робіцца на прыхільнікаў руху. Перад кангрэсам кіраўніцтва
арганізацыі збіраецца праехаць па рэгіёнах, правесці сходы на базе сваіх структур. Будзе адпаведны зварот да лідэраў палітычных партый, але «ніякія рашэнні іншых палітыкаў не спыняць гэты
працэс».
Пасля сумеснай сустрэчы лідэраў апазіцыйных палітычных структур было прынята рашэнне правесці Кангрэс праеўрапейскіх сілаў 21 чэрвеня. Адна з галоўных задач для ўдзельнікаў кангрэсу —
вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Кіраўнік руху “За свабоду Аляксандр Мілінкевіч не будзе прымаць удзел у гэтым кангрэсе.
Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч расказаў, што падчас гэтай сустрэчы ён запатрабаваў у прадстаўніка руху “За свабоду патлумачыць, што азначае ініцыяцыя кангрэсу на
восень пад патранажам Мілінкевіча. “Нам адказалі, што не падтрымліваюць нашы ідэі, адмовіліся падтрымаць форму правядзення кангрэсу, калі кожная структура вылучае сваю дэлегацыю. Тады я
папрасіў сысці прадстаўнікоў руху, — зазначыў Статкевіч. Пасля сыходу прадстаўнікоў руху, удзельнікі сустрэчы зацвердзілі парадак дня, прызначылі дату правядзення кангрэса
— 21 чэрвеня. Свой выбар аргументавалі тым, што “няма чаго губляць час і “невядома, што будзе адбывацца ў грамадстве і з грамадствам праз некалькі
месяцаў.
На дадзены момант вядома, што на ўдзел у кангрэсе пагадзіліся БНФ, “Народная грамада, “Малады фронт, Партыя свабоды і прагрэсу, рух салідарнасці
“Разам пад кіраўніцтвам Вячаслава Сіўчыка. Аб’яднаная грамадзянская партыя і хрысціянскія дэмакраты папрасілі час для ўнутраных кансультацый. Дарэчы, калі дэлегацыя ад
палітычнай структуры будзе налічваць больш за семдзесят чалавек, яна мае права вылучыць свайго прадстаўніка для абрання адзінага кандыдата.