Пратасевіч: Эфект ад эканамічных санкцый хутка выявіцца

Еўрапарламент выказаўся за перанос чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе 2014 года з Беларусі, калі там не будуць вызваленыя палітвязні. Дэпутаты прынялі 29 cакавіка рэзалюцыю з заклікам зрабіць эканамічныя санкцыі супраць Мінска больш эфектыўнымі.



d8567273b20e64233b575a130159a15d.jpg

Еўрапарламент выказаўся за перанос чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе 2014 года з Беларусі, калі там не будуць вызваленыя палітвязні. Дэпутаты прынялі 29 cакавіка рэзалюцыю з заклікам зрабіць эканамічныя санкцыі супраць Мінска больш эфектыўнымі.

Адказваючы на пытанне "Еўраньюс", ці змянілася нешта з сярэдзіны сакавіка, калі Еўрапарламент адклаў галасаванне па такой рэзалюцыі, кіраўнік рабочай групы Еўрапарламента па Беларусі Яцэк Пратасевіч заўважыў: так, «пазіцыя Беларусі змянілася не ў добры, а ў іншы бок. Сітуацыя ў краіне лепш не стала, адбыліся два смяротныя пакаранні, не было выяўлена добрай волі ў плане вызвалення палітвязняў. Таму і было вырашана правесці-такі галасаванне па рэзалюцыі».
«Я больш чым перакананы, што эфект ад эканамічных санкцый хутка выявіцца. Рэакцыі на еўрапейскія дыпламатычныя санкцыі мы пакуль не назіраем, але на эканамічныя яна ўжо прыкметная. Улады рэагуюць нервова і абурана. Гэта значыць, што санкцыі дадуць плён, — мяркуе ён. — Справа ў тым, што Беларусь мае патрэбу ў Еўрапейскім саюзе больш, чым Еўропа мае патрэбу ў Беларусі для развіцця сваёй эканомікі. Таму, я думаю, дадзеныя санкцыі будуць мець эфект».
На заўвагу аб тым, што «простыя беларусы думаюць, што санкцыі накіраваныя супраць іх», Пратасевіч адказаў: «Гэтыя санкцыі носяць вельмі абмежаваны і нацэлены характар. Яны накіраваны не на ўсю эканоміку, яны не закранаюць штодзённае жыццё беларускага народа. Яны закліканы стварыць складанасці для некалькіх бізнесменаў і кампаній, больш ці менш звязаных з беларускімі ўладамі. На самай справе, пад дзеянне санкцый падпадаюць толькі тры чалавекі і іх дзелавыя інтарэсы. Гэтыя санкцыі можна назваць разумнымі і кропкавымі, але і яны выклікаюць у Мінска вельмі нервовую рэакцыю».
«Па-мойму, улічваючы пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, трэба выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі, каб падштурхнуць беларускія ўлады на змену сваёй палітыкі. Не веру, што спартыўная супольнасць, усе, звязаныя з хакеем на лёдзе, могуць заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў гэтай краіне. Такая святочная падзея, як чэмпіянат, не можа быць арганізавана ў краіне, дзе людзей садзяць за іх погляды і думкі. Таму мы заклікаем кіраўнікоў федэрацый — і нацыянальных, і міжнароднай — вырашыць пытанне аб пераносе сусветнага чэмпіянату ў іншую краіну», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, як пішуць Naviny.by, ЕС абмяркоўвае становішча з правамі чалавека ў Беларусі з суседнімі краінамі: «Мы пастаянна кантактуем з гэтымі краінамі, але да гэтага часу ўлады Мінска не слухаюць ніякіх парадаў, што паступаюць, у тым ліку, з Тбілісі, Вільні і нават Кіева. Гэта азначае, што Аляксандр Лукашэнка прыняў палітычнае рашэнне аб самаізаляцыі. Я не думаю, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта добрая стратэгія для яго самога і для яго краіны. Таму ён і іншыя беларускія палітыкі будуць вымушаныя разгледзець іншыя варыянты і пачаць супрацоўнічаць — калі не Еўрасаюзам наўпрост, то з бліжэйшымі суседзямі».
«Ёсць больш за дзесяць прыкладаў таго, як людзей не выпускаюць з краіны для ўдзелу ў розных канферэнцыях, семінарах або іншых палітычных сустрэчах. Прадстаўнікоў апазіцыі, па сутнасці, замуравалі ва ўласнай краіне — калі не фізічна, то палітычна, — дадаў ён. — Але такім чынам немагчыма прадухіліць распаўсюд інфармацыі аб падзеях у краіне. Мы добра ведаем, што там адбываецца. І ніякія падобныя дзеянні, ніякія прэвентыўныя меры не могуць спыніць пранікненне вонкі праўды аб сапраўдным стане спраў у Беларусі».
Паводле pyx.by