Польшча: У Беларусі могуць з’явіцца 8 тысяч «вагнераўцаў» — а гэта новая фаза гібрыднай вайны
Польшча заявіла, што ўмацоўвае абарону ўсходняй мяжы праз з'яўленне ПВК «Вагнер» у Беларусі.

Варшава вырашыла закупіць у ЗША зенітна-ракетныя комплексы Patriot на суму да 15 мільярдаў долараў для паляпшэння патэнцыялу сваёй СПА, абвясціў Пентагон.
Да таго ж Польшча заявіла, што ўмацоўвае абарону ўсходняй мяжы праз з'яўленне ПВК «Вагнер» у Беларусі. Польшча лічыць, што знаходжанне наймітаў з ПВК «Вагнер» у Беларусі можа таксама і пагражаць суседнім з ёй краінам — Літве і Украіне.
Польшча ўзмацняе абарону ўсходняй мяжы ў адказ на перамяшчэнне наймітаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер урада Польшчы Яраслаў Качыньскі пасля пасяджэння Камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны.
«Мы маем, прынамсі, патэнцыйна, новую сітуацыю ў Беларусі праз прысутнасць там групы Вагнера. Зыходзячы з даных, якімі мы маем на дадзены момант, можна лічыць, што гэта будзе каля 8 тысяч салдат. Гэта элемент, які небяспечны для Украіны... Ён патэнцыйна небяспечны і для Літвы, і можа быць небяспечны для нас. Гэта можа азначаць новую фазу гібрыднай вайны, значна больш складаную, чым тая, з якой мы сутыкаліся дагэтуль. Таму былі прынятыя пастановы, якія тычацца ўмацавання нашай абароны на ўсходняй мяжы», — цытуе Качыньскага выданне Wprost.
Глядзіце таксама

«Умацаванне тычыцца як павелічэння сіл, якія будуць пастаянна там знаходзіцца, так і павелічэння колькасці розных перашкод і ўмацаванняў, якія павінны абараніць нашу мяжу ў выпадку нападу», — сказаў віцэ-прэм'ер.
«Вядома, такой упэўненасці няма, але палітыка бяспекі па сваёй прыродзе арыентаваная на самыя змрочныя сцэнары. Кіруючыся гэтым прынцыпам, мы павінны былі прыняць такога роду рашэнні», — дадаў Качыньскі.
Паводле ВВС