
Global Look Press
— Інтэграцыя — гэта пастаянны працоўны працэс. І зусім нядаўна Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь зрабілі важны крок. Зацверджаныя Саюзныя праграмы — не "застылыя" дакументы. [...] Урады дзвюх краін цяпер адладжваюць механізм маніторынгу выканання гэтых праграм. Гэта сур'ёзная задача, улічваючы, што адных толькі нарматыўна-прававых актаў трэба прыняць каля чатырохсот, — сказаў Грызлоў.
На думку амбасадара, «ціск з боку Захаду не слабее».
Барыс Грызлоў выказаўся і наконт расійскіх грамадзян, прызнаных у Беларусі палітзняволенымі. У прыватнасці, гаворка ішла пра Соф'ю Сапега і Ягора Дуднікава.
Апроч таго, Барыс Грызлоў пра бліжэйшыя ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі.
— Вучэнні пачнуцца ў лютым і будуць называцца «Саюзная рашучасць — 2022». Вядома, пры вестцы аб любых нашых вучэннях заходняя прапагандысцкая машына актывізуецца, у ход ідуць разнастайныя фэйкі аб розных псеўдапагрозах. Так было ўжо шмат разоў, аднак заўсёды аўтары гэтых фэйкаў аказваліся пасаромленыя: расійскія і беларускія вайскоўцы выразна і зладжана дэманстравалі вывучку, праводзілі вучэнні на выдатна, пасля чаго вярталіся ў месцы сталай дыслакацыі. Скончыцца «Саюзная рашучасць — 2022», і пачнецца падрыхтоўка да новых вучэнняў «Шчыт саюза — 2023». І гэтыя вучэнні будуць праходзіць ужо на тэрыторыі Расіі.