Сімон Кардонскі і беларуская сацрэальнасць
У саслоўным грамадстве (як у нашым выпадку) лідар — гэта той, хто валодае манапольным правам на размеркаванне рэсурсаў.
Феадальная піраміда
Наш правінцыйны свет пачалі наведваць расійскія інтэлектуалы. Дзякуй Беларускаму інстытуту рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання. У красавіку яны здолелі завабіць у Мінск Георгія Сатарава (расійскага палітычнага і грамадскага дзеяча, сацыёлага, прэзідэнта Фонду прыкладных палітычных даследаванняў «ИНДЕМ»), у траўні — Сімона Кардонскага (загадчыка кафедрай Мясцовага самакіравання Вышэйшай школы эканомікі).
Апошні раз я спасылаўся на Кардонскага ў перадапошняй «Азбуцы паліталогіі». І хто б мог падумаць, што праз два тыдні ў мяне з’явіцца
магчымасць паслухаць аўтара тэорыі адміністрацыйнаг
Сімон Кардонскі
Выказаць у невялікім газетным артыкуле асноўныя ідэі аднаго з самых арыгінальных расійскіх мысляроў — справа безнадзейная. Але ўлічваючы, што «Азбукі паліталогіі» пішуцца не для акадэмічных часопісаў, спалучэнне асобных ідэй мэтра і прыкладаў з беларускага жыцця, спадзяюся, не сапсуе газетную паласу.
Пра разумныя патрэбы
«Я по своим убеждениям социалист, потому что хочу, чтобы была социальная справедливость. Это главный мой политический принцип». Гэта не Кардонскі. Гэта наш адзіны палітык (АП).
Але ёсць справядлівасць і ёсць справядлівасць. Кардонскі вылучае ўраўняльную справядлівасць заходніх класавых грамадстваў з іх роўнасцю ўсіх перад законам і размеркавальную справядлівасць саслоўных грамадстваў. У апошніх справядлівасць палягае ў размеркаванні рэсурсаў паміж саслоўямі прапарцыйна іх становішчу ў іерархіі.
Паняцце класаў пры гэтым выкарыстоўваюцца не ў марксісцкім сэнсе, а для апісання розных узроўняў спажывання (вышэйшы, сярэдні і найбольш нізкі). Паняцце саслоўяў — для апісання служэння. У саслоўных грамадствах не працуюць, а служаць.
Падчас студзеньскай канферэнцыі журналіст Радыё «Свабода» Алесь Дашчынскі пацікавіўся, чаму ў год ашчаднасці кіраўнік дзяржавы не дае асабісты прыклад. «Для президента есть некий стандарт, — растлумачыў АП, — он и в одежде, и в галстуках, и в рубашках, и в часах. Это ваше лицо».
Цікава, а якім чынам гэты стандарт спалучаецца з дэкларацыяй пра даходы, што была апублікаваная ЦВК у лістападзе 2010 года? Ці не аналаг гэта гісторыі пра мух і катлет (стандарт асобна, дэкларацыя асобна)?
Наіўныя пытанні. Як тут ні прыгадаць савецкую наменклатуру, чый галоўны абавязак палягаў у адчужэнні ад кожнага «паводле здольнасцяў» з мэтай наступнай выдачы кожнаму з завадской касы «паводле патрэбаў». Зразумела, гаворка ішла пра «разумныя» патрэбы, г. зн. патрэбы, якія адпавядаюць саслоўнаму статусу.
Праілюструю савецкае разуменне справядлівасці прыкладам з культавага фільма «Месца сустрэчы змяніць нельга»: «А не сдал я тебя, Шарапов, потому что мы с тобой под одной шинелью спали и ты свой офицерский доппаек не жрал один под одеялом». Саслоўны прынцып размеркавання рэсурсаў, натуральна, распаўсюджваўся і на Чырвоную Армію. У нацысцкай Германіі ўсе вайскоўцы на фронце (ад шарагоўца да генерала) забяспечваліся паводле агульнай нормы.
Для ўзгаднення класавых інтарэсаў чалавецтва прыдумала дэмакратыю. Парламент — адзін з яе элементаў. У саслоўнай сістэме механізм узгаднення інтарэсаў — сабор (веча). Зноў звернемся да савецкай гісторыі. З’езды КПСС — гэта саборы, на якіх прадстаўнікі ўсіх саслоўяў адзін раз на 4–5 гадоў узгаднялі свае інтарэсы.
Пасля заканчэння IV Усебеларускага народнага сходу (УНС) я патэлефанаваў у Мінгарвыканкам і пацікавіўся ў галоўнага ідэолага, наколькі падобнае веча можна лічыць усебеларускім. Мой сумнеў грунтаваўся на тым, што, паводле прызнання самога АП, беларускае грамадства складаецца з «большасці» і «меншасці», колькасць якой — не менш за 20%. Аднак ніводны прадстаўнік «меншасці» ў працы веча ўдзелу не прымаў.
Маё пытанне не збянтэжыла штатнага ідэолага. Ён растлумачыў, што прадстаўнікі ўсіх адміністрацыйных адзінак Беларусі і ўсіх масавых прафесій (вайскоўцы, лекары,
настаўнікі і г.д.) на IV УНС прысутнічалі. Усё лагічна. Веча па-за палітыкай. Ухваленыя падчас яго працы асноўныя пункты Праграмы сацыяльна-эканам
Сакрэт высокага рэйтынгу
Яшчэ раз вярнуся да вытокаў. Там, дзе няма класаў, няма класавых інтарэсаў, няма і палітыкі — дзейнасці па ўзгадненні інтарэсаў розных класаў. Адсюль можна зрабіць прыватную выснову: праблема беларускай апазіцыі — не ў адсутнасці харызматычнага лідара, а ў адсутнасці палітыкі як такой.
У саслоўным грамадстве лідар — гэта той, хто валодае манапольным правам на размеркаванне рэсурсаў. Працытую Кардонскага: «Калі ёсць рынак, узнікаюць класы. Адносіны паміж класамі трэба рэгуляваць. З’яўляюцца законы, якія рэгулююць гэтыя адносіны. З’яўляецца судовая сістэма. А ў саслоўнай сістэме гэта ўсё — лішняе. Там няма рынку, а ёсць сістэма размеркавання. Наверсе знаходзіцца нейкі чалавек, называецца ён прэзідэнтам, генсекам ці манархам — не істотна. Ён — вярхоўны арбітр. Таму што ўсе людзі, якім размяркоўваюць рэсурсы, лічаць сябе пакрыўджанымі. У нашай краіне ёсць два тыпы скаргаў: шмат узялі і мала далі. І ўсе скаргі скіраваныя наверх, да вярхоўнага арбітра».
Скарыстаюся цытатай як ключом для дэшыфроўкі фрагмента Паслання–2013: «Да, в последние годы образовался существенный разрыв между оплатой труда в бюджетной сфере и народном хозяйстве в целом. Сегодня данное соотношение составляет около 80 процентов, а оптимально должно быть не менее 90 процентов. Согласитесь, не должен учитель либо медицинский работник чувствовать себя ущербным перед работниками других сфер».
Вось яно — свята размеркавальнай справядлівасці ў чыстым выглядзе. Хочаце стаць палітыкам з высокім рэйтынгам? Лёгка! Займейце права аднаасобна размяркоўваць дзяржаўныя рэсурсы — і большасць беларусаў прызнае вас за палітыка. Адзінага палітыка! Вашы асабістыя якасці пры гэтым ніякага значэння мець не будуць.
У якасці адзінага палітыка вы атрымаеце не толькі права размяркоўваць рэсурсы паміж саслоўямі, але і ствараць (скасоўваць) самі саслоўі. Быць Панам Богам дзеля гэтага
не абавязкова. Класы ўзнікаюць на рынку натуральным шляхам, а саслоўі ствараюцца дзяржавай. Прыгадаем беларускіх прадпрымальнікаў
Пад размеркаванне падпадаюць не толькі фінансавыя рэсурсы, але і інфармацыя. Наведаем сайт Інфармацыйна-ана
АП у сваіх даследаваннях неаднаразова спасылаўся на закрытыя сацыялагічныя даследаванні. Кім закрытыя? Ад каго закрытыя? У чыіх інтарэсах закрытыя? Зноў жа паўстае пытанне пра крыніцу фінансавання падобнай закрытасці.
«Потеряем учителя — капец…»
Аднак у медаля «За закрыццё інфармацыі» ёсць і адваротны бок. Хто толькі ў свой час не кідаў камяні ў каманду «маладых рэфарматараў» Гайдара-Чубайса. І гэтага яны не ўлічылі, і тое зрабілі не так. Але дзе ўсе гэтыя разумнікі былі раней? Чаму не прапанавалі свой праект рэформаў?
Праўда палягае ў тым, што «маладыя рэфарматары» апынуліся адзінай камандай, здольнай ва ўмовах надыходзячага хаосу прапанаваць хоць штосьці. І гэта ў краіне з насельніцтвам каля 300 мільёнаў чалавек! А чым тым часам займаліся 10 тысяч прафесіяналаў у галіне навуковага камунізму? Цікавае пытанне, пагадзіцеся.
Але вернемся да родных асін. Рэальная заработная плата ў студзені-лютым 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 23,2%. У лідарах апынуліся будаўнікі — 44,4%. У аўтсайдарах — бюджэтнікі. У прыватнасці, кашалёк лекараў пацяжэў на 3,3%, настаўнікаў — на 1,2%.
Размеркаванне рэсурсаў — дынамічны працэс. Знешнія і ўнутраныя выклікі, што бесперапынна мяняюцца, прымушаюць АП увесь час пераацэньваць унёсак розных саслоўяў у захаванне ўласнай бяспекі. Таму ён, як сярэднявечны аптэкар, вымушаны бесперапынна мяняць гіркі на вагах, каб утрымаць стан раўнавагі.
Сёння эканамічна актыўныя беларусы ўсё часцей пакуюць валізкі і адпраўляюцца на заробкі ў краіны блізкага замежжа. Большасць беларускіх гастарбайтараў працуюць вахтавым метадам. Але для прадстаўнікоў бюджэтных прафесій (тых жа лекараў і настаўнікаў) такі рэжым працы не прымальны.
Хто сёння памятае прарочыя словы, сказаныя ў свой час на адрас працаўнікоў школьнай адукацыі: «Потеряем учителя — капец: будем ходить пьяные и дурные». Спраўджваецца прагноз, бо сёння не да настаўнікаў і іншых гуманітарыяў. Будаўнікі разбягаюцца. Працаваць вахтавым метадам іх прызвычаіла яшчэ савецкая ўлада.
Але адна справа — дзяліць рэсурсавы пірог, які расце, і зусім іншая — той, што змяншаецца. Усякае змяншэнне колькасці рэсурсаў
спараджае дэфіцыт, канфлікты і імкненне да перадзелу. Хто сёння памятае пра лібералізацыю, згорнутую 19 снежня 2010 года «за семь с половиной минут»? А хто ў
апошні раз на ноч перачытваў «Зварот удзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу»? Асабіста я гэта раблю рэгулярна. У якім яшчэ афіцыйным дакуменце можна прачытаць, што
«логическим продолжением белорусского социально-эконом
На змену лібералізацыі ўзору 2008–2010 гадоў прыйшла мадэрнізацыя. Хто ў асяродку ўладных груповак ад гэтага выйграў, а хто прайграў — мне не вядома. Інфармацыя, як я ўжо адзначаў вышэй, з’яўляецца важным рэсурсам, і права на яе атрыманне ў поўным аб’ёме (без купюр) у нас мае толькі адзін чалавек.
Наколькі гэта права рэалізуецца на практыцы — асобная размова. У іерархічных сістэмах ніжэйшыя схільныя ўтойваць дэталі ад вышэйстаячых. Д’ябал жа, як вядома, хаваецца ў дэталях.