Сітуацыя вакол прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС знаходзіцца «практычна ў тупіку»

У перамовах наконт прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС пакуль няма зрухаў, сітуацыя знаходзіцца «практычна ў тупіку».

picture2_pomosch_po_evrope_337039_p0.jpg


Пра гэта намеснік кіраўніка МЗС Алег Краўчанка распавёў журналістам у кулуарах семінара «Пераасэнсаванне суверэнітэту ў сучасным свеце», які праводзіць ініцыятыва «Мінскі дыялог».
— Я не гатовы сказаць, што [гэты працэс] завіс назаўжды, усё ж мы настроены на тое, каб спрабаваць знайсці нейкі кампраміс. На дадзены момант, на жаль, па гэтым дакуменце мы знаходзімся практычна ў тупіку. Але гэта не значыць, што перамовы на гэтую тэму прыпыненыя ці ж скончаны, — заявіў намеснік міністра.
На пытанне, што Беларусь можа распачаць, улічваючы бескампрамісную пазіцыю Літвы па гэтым пытанні, Краўчанка адказаў:
— У гэтым і справа, я не думаю, што наш бок можа нешта зрабіць, таму што, на мой погляд, мы паводзілі сябе досыць гнутка і канструктыўна ў жаданні ўсё ж узгадніць гэты тэкст.  У перамовах наконт прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС пакуль няма зрухаў, сітуацыя знаходзіцца «практычна ў тупіку», заявіў намеснік кіраўніка МЗС.
Нагадаем, Прыярытэты партнёрства — першы рамачны дакумент аб адносінах Беларусі і ЕС, які бакі не могуць узгадніць ужо больш за год. Вільнюс уключыў у перамовы пункт па БелАЭС, які не задаволіў Мінск. Па гэтым дакуменце, калі б ён быў падпісаны, для Беларусі адкрыліся б новыя магчымасці ў прыцягненні фінансавых сродкаў ЕС, распавяла ў інтэрв'ю TUT.BY кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын.
Не змянілася пакуль сітуацыя з візавымі перамовамі з ЕС, адзначыў Краўчанка, дадаўшы, што Мінск і Брусель знаходзяцца на «пазітыўным трэку ўзаемадзеяння».
На пытанне, ці паспеюць перамовы завяршыцца да таго, як шэнгенскія візы падаражэюць да 80 еўра ў сувязі са зменамі візавага кодэкса ЕС, намміністра сказаў: «Я сыходжу з таго, што мы паспеем гэтага дасягнуць». Калі гэта адбудзецца, цана шэнгенскай візы знізіцца з цяперашніх 60 да 35 еўра. 
Таксама намеснік міністра лічыць, што Беларусь і ЗША фактычна дамовіліся аб вяртанні паслоў, але бюракратычная працэдура рэалізацыі гэтага рашэння ў жыццё зойме 1-2 гады.
— У прынцыповым плане дамоўленасць [аб вяртанні паслоў] фактычна дасягнутая. Яна не дасягнута практычна, у палітычным сэнсе, калі пра гэта можна будзе заявіць. Таму што заўсёды ёсць практычныя пытанні, якія павінны вырашыць абодва бакі, магчыма, амерыканская нават у большай ступені, чым мы, таму што ў іх гэта дастаткова працяглы бюракратычны працэс.
Краўчанка ацэньвае перспектыву вырашэння пытання з пасламі ў «год-два». «Але гэта не таму, што мы пра нешта не дамовіліся, а таму што сапраўды вялікі час займае гэта на амерыканскім баку — гэта не папрок, а проста канстатацыя факту», — дадаў намеснік міністра.
Пра тое, што Беларусь зняла абмежаванне больш чым 10-гадовай даўніны на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне, паведаміла выданне Foreign Policy 11 студзеня. 4 сакавіка кіраўнік МЗС Уладзімір Макей афіцыйна праінфармаваў аб гэтым рашэнні намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджа Кента ў Мінску.
Паводле tut.by