Беларусы абяцаюць кожны дзень у красавіку ездзіць на ровары

З 1 красавіка Беларусь далучаецца да міжнароднай акцыі «30 дзён на ровары» (30 days of biking). Гэта сусветны выклік-абяцанне кожны красавіцкі дзень хаця б крыху ездзіць на ровары. Мінчукам у гэтыя дні прапануюць паўдзельнічаць у масавых роварных паездках, квэстах і конкурсах.

rovar_7.jpg

У мінулым годзе Беларусь заняла другое месца па колькасці ўдзельнікаў акцыі. Сама кампанія зарадзілася ў Амерыцы, але яна настолькі спадабалася беларусам, што нават амерыканцы дзівяцца, чаму наша краіна ўжо некалькі гадоў адна з краін-лідэраў у гэтым мерапрыемстве.
Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы акцыі «30 дзён на ровары» атрымліваюць спецыяльныя флаеры, якія ўстаўляюцца ў спіцы ровара, і такім чынам могуць пазнаваць адзін аднаго на вуліцах горада. Карткі удзельнікаў ва ўсім свеце аднолькавыя.
Удзел бясплатны, але трэба:

  1. Зарэгістравацца на афіцыйным сайце акцыі.
  2. З 18 сакавіка забраць карту ўдзельніка / ўдзельніцы ў адным з пунктаў выдачы.
  3. Старацца выконваць ўмовы акцыі, якая стартуе 1 красавіка й заканчваецца 30 красавіка.
  4. Посціць фота ў сацсетках з хэштэгамі # 30daysofbiking і # 30daysofbikingby.

Адрас выдачы флаераў: пункт пракату і рамонту ровараў «Веладыска» (вул. Маякоўскага, 11, цокальны паверх). Пн-пт: c 14.00 да 22.00, сб-нд з 11.00 да 22.00. Тэл. + 375-29-1353617
Сябры Мінскага роварнага таварыства могуць атрымаць карткі ў офісе арганізацыі (вул. Смалячкова 14а). (Пн-пт. З 11.00 да 20.00) з 18 па 31 сакавіка.

rovar_2_3.jpg

Іншагароднія сябры МРТ могуць атрымаць карткі поштай. Для гэтага трэба выслаць свой поўны адрас, прозвішча і імя, нумар сяброўскага білета на pr@bike.org.by
Больш падрабязна пра ўсіх мерапрыемствах чытайце ў групе і на сайце bike.org.by.
Акцыю «30 дзён на ровары» у Мінску курыруюць арганізацыі Мінскае роварнае таварыства і Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах кампаніі «Дзелавы ровар». Кампанія «Дзелавы ровар» праходзіць у Мінску ў рамках праектаў «Гарадскі веларух у Беларусі» і «Развіццё веларуху ў рэгіёнах Беларусі" пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду.
Паводле Зялёнага партала