Што адбываецца на мяжы Беларусі і Украіны? Інфармацыя памежнага камітэта
Што робяць украінскія памежнікі і вайскоўцы, каб замацаваць пазіцыі і зрабіць бяспечнай мяжу з Беларуссю? Як на гэта рэагуць нашы памежнікі?

Фота: скрыншот відэа «Граница ФМ» / Telegram
Абстаноўка на мяжы Беларусі з Украінай «параўнальная з леташняй», заявіў 23 студзеня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК) Канстанцін Моластаў па выніках нарады Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі сілавых ведамстваў, піша «Позірк».
Паводле слоў Моластава, якія перадае прэс-служба ДПК, з боку Украіны адбываецца «ўмацаванне абарончых пазіцый, у тым ліку ў пунктах пропуску, якія цяпер не дзейнічаюць, а таксама глыбока эшаланіраванае размяшчэнне ўзбуйненых памежных нарадаў».
«Асноўнае даручэнне для органаў памежнай службы — надзейная ахова дзяржаўнай мяжы ў створаных умовах у нашай памежнай прасторы», — сказаў Моластаў, падкрэсліўшы, што ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам абароны, КДБ, Міністэрствам унутраных спраў вайскоўцы гатовы да забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Пра тое, што Украіна працягвае ўзмацняць абарончыя пазіцыі на мяжы з Беларуссю, паведаміла 21 снежня 2023 года камандаванне Аб’яднаных сіл украінскіх Узброеных сіл (АС УСУ).
Глядзіце таксама

Украінскія войскі абсталёўваць камандныя вышыні, ствараюць «батальённыя рубяжы абароны, якія складаюцца з ротных і ўзводных апорных пунктаў», паведаміў камандуючы АС УСУ Сяргей Наеў. На палях ваенныя інжынеры пракопваюць траншэі, супрацьтанкавыя равы, ставяць загараджальныя тэтраэдры і расцягваюць калючы дрот.
У канцы кастрычніка камандуючы Наеў заяўляў, што на памежжы з Украінай знаходзіцца 1,8 тыс. беларускіх вайскоўцаў.