«Жэстачайшыя» санкцыі: абмежаванні для Беларусі і Расіі будуць аднолькавымі?
Краіны Балтыі і Польшча прапануюць «зраўняць» санкцыі для Беларусі і Расіі ў новым санкцыйным пакеце, над якім цяпер вядзецца праца. Пра гэта паведамляе Reform.by.
![Фота: Shutterstock Фота: Shutterstock](/img/v1/images/shutterstock_1122719429_europese_top_vlaggen.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Shutterstock
Еўрасаюз рыхтуе новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі. Ён можа быць прыняты ў наступным месяцы. Краіны Балтыі і Польшча выступаюць за тое, каб прывесці сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасць з расійскімі. Пра гэта напісаў журналіст Радыё «Свабода»/Радыё «Свабодная Еўропа» Рыкард Ёзвяк.
Крыніца: Rikard Jozwiak [ twitter ]
Таксама сярод прапаноў — забарона на імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу, алюмінію, спыненне фінансавання сумесных навуковых даследаванняў, павелічэнне колькасці абмежаванняў у дачыненні да авіяцыйнага сектара.
Глядзіце таксама
![Санкцыі на беларускія харчы: Ці магчыма гэта? У Латвіі заклікалі спыніць гандаль прадуктамі з Беларуссю. Ці магчыма гэта?](/img/v1/images/imgonline_com_ua_resize_p7b1jpjmgch7.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пытанне ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, каб яны былі ідэнтычнымі абмежаванням для Расіі, падымаецца не ў першы раз. Аднак пакуль санкцыйныя рэжымы Еўрасаюза для Беларусі і Расіі адрозніваюцца.