Дзярждэпартамент ЗША: адмоў у амерыканскіх візах для беларусаў стала больш
За 2023 год падвысіўся адсотак адмоваў беларусам у амерыканскай візе. Пра гэта піша «Беларусы і Рынак».

Фота freepik.com
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў звесткі аб адмовах у амерыканскай візе. З заяўнікаў на амерыканскую візу, якія мелі беларускае грамадзянства, адмову атрымалі 32,8%. Годам раней адсотак адмовы быў 26,05%.
У статыстыцы Дзярждэпартамэнт ЗША ўлічвае неіміграцыйныя візы.
Тым не менш у беларусаў дастаткова нізкі адсотак адмоваў сярод краін з постсавецкай прасторы. Адсотак адмоваў грамадзянам Украіны склаў 34,29%, а Расіі — 39,49%.
Глядзіце таксама

У амерыканскіх візах адмаўлялі грамадзянам:
Арменіі — у 51.49% выпадкаў;
Азербайджана — у 35.99%;
Грузіі — у 49.23%;
Казахстана — у 41.93%;
Кыргызстана — у 41.54%;
Літвы — у 13.40%;
Латвіі — у 9.28%;
Малдовы — у 42.42%;
Таджыкістана — у 54.96%;
Туркменістана — у 51.10%;
Узбекістана — у 59.56%;
Эстоніі — у 16.22%;
Польшчы — у 16.47%.