Алкагольная статыстыка: што і колькі пілі беларусы ў 2023 годзе?
Калісьці Беларусь займала першыя радкі ў рэйтынгу САЗ па колькасці ўжывання алкаголю. Ці сталі беларусы піць меней? Як памяняліся густы на напоі?

vzboltay.com
Па даных Белстата, у 2023 годзе продажы алкаголю ў рознічным тавараабароце нашай краіны склалі ўсяго 8%. Пры гэтым рэалізацыя алкагольных напояў і піва скарацілася на 2,4% у параўнанні з 2022 годам, паведамляе Office Life.
Статыстыка дазваляе пабачыць, што густы беларусаў радыкальна змяняюцца. Так, продажы гарэлкі ў натуральным выражэнні скараціліся на 6,9%, піва — на 1,3%. Пры гэтым доля гарэлкі ў рэалізацыі алкаголю скарацілася за год з 44,4 да 42,3%, а піва — вырасла з 20,9 да 21,2%.
Продажы піва ў краіне апусціліся менш за 40 млн дэкалітраў упершыню пасля 2019 года, а рэалізацыя гарэлкі ўпершыню за 10 гадоў склала менш за 8 млн дэкалітраў.
Глядзіце таксама

Менш цікавасці праявілі беларусы да віна. Продажы вінаградных вінаў знізіліся на 4,9%, а пладовых — на 4,6%.
У той жа час рэалізацыя лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў у натуральным выражэнні вырасла на 9,9%, каньяку — на 6,1%, пеністых вінаў — на 5,7%, а слабаалкагольных напояў — на 13,5%. Пры гэтым продаж пеністых вінаў, уключаючы шампанскае, у мінулым годзе ўпершыню за 5 гадоў перавысіў 2 млн дэкалітраў.