У «справе БелТА» выкарыстоўваецца вопыт 1930-х гадоў
Падобна, у беларускім апараце кіравання паміж асобнымі группоўкамі абвастраецца барацьба за магчымасць аказваць актыўны ўплыў на лёс беларускай дзяржавы. Нейкая групоўка спрабуе знайсці сувязі і падтрымку другой ва ўплывовай часткі грамадства і яе (падтрымку) ліквідаваць нават як патэнцыйную магчымасць.
Анатоль Лябедзька спытаў маё меркаванне пра затрыманні журналістаў вядучых дэмакратычных СМІ. Маі меркаванні наступныя.
1. Пры затрыманні публічная ілюзія законнасці створаная і ўжо які дзень запар мусіруецца ў навінавых праграмах БТ — ёсць заява пацярпелага боку, устаноўлены вінаватыя, ідзе следства, якое высвятляе ступень віны і яе значнасць. Працэсуальныя юрыдычныя фармальнасці быццам збольшага выкананыя. Разам з тым, Крымінальна-працэсуальнае затрыманне ажыццяўляецца работнікамі органаў дазнання (у прыватнасці, міліцыі) і следчым у выпадку, калі вас падазраюць у здзяйсненні злачынства, але толькі пры наяўнасці аднаго з трох наступных абставінаў (арт. 108 КПК РБ):— калі вы затрыманы пры здзяйсненні злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення; — калі на вас наўпрост паказалі відавочцы, у тым ліку і пацярпелыя, як на таго, хто ўчыніў злачынства; — калі на вас ці вашай вопратцы, пры вас або ў вашым жыллі выяўленыя відавочныя сляды злачынства.Пры наяўнасці іншых дадзеных, якія даюць падставу падазраваць вас у здзяйсненні злачынства, вы можаце быць затрыманыя толькі ў тым выпадку, калі вы рабілі замах на ўцёкі, ці не ўсталяваная ваша асоба, ці вы не маеце пастаяннага месца жыхарства .Калі ў затрыманых будзе адвакат, ен зможа дапамагчы высветліць, ці есць затрыманне законным. Заўважу, што у гэтай сітуацыі выкарыстаны вопыт 1930-х гадоў — тады таксама пад палітычныя затрыманні падводзілі фармальныя юрыдычныя і эканамічныя падставы, што потым дазволіла рэабілітаваць вельмі малую частку з тых, хто быў рэпрэсаваны. Нездарма міністр МУС на парадах бывае у форме НКУС — пераемнасць у лепшым выглядзе.
2. Улада ў нас лічыцца закрытай, моцнай і самадастатковай. Яна — улада сілы. Яна будзе знішчаць любога, хто набывае вядомасць, папулярнасць — незалежна ад маштабаў іх палітычнай лаяльнасці (лаяльныя пойдуць на вынішчэнне крыху пазней за неляльных). Раней знішчалі фізічна, сёння будуць знішчаць эканамічна. Можна сцвярджаць, што затрыманні і вобыскі абумоўленыя жаданнем абмежаваць дзейнасць папулярных інфармацыйных крыніц.
3. Маюць рацыю тыя, хто кажа аб акце застрашвання — калі такія паспяховыя і знакамітыя патрапілі, то астатнім наогул трэба сядзець і не вылучацца, рабіць, што ўлада скажа. Дзеючая ў Беларусі ўлада, як і раней савецкая, не можа паспяхова і проста развівацца без рэпрэсій. Рэпрэссіі — галоўны фактар для любога развіцця савецкай і падобнай на яе сістэмы, у тым ліку і эканамічнага.
4. Падобна, у беларускім апараце кіравання паміж асобнымі группоўкамі абвастраецца барацьба за магчымасць аказваць актыўны ўплыў на лёс беларускай дзяржавы. Нейкая групоўка спрабуе знайсці сувязі і падтрымку другой ва ўплывовай часткі грамадства і яе (падтрымку) ліквідаваць нават як патэнцыйную магчымасць. У дадзеным выпадку — сярод уплывовых інфармацыйных рэсурсаў. Абвастрэнне барацьбы можа быць ацэнена як тое, што дзеючы кіраўнік перастае быць дзейсным. Папярэднія арышты, у тым ліку і дарадцы прэзідэнта, асабліва публічнасць арыштаў, пра гэта сведчаць. Магчыма, гаворка ідзе пра блізкія змены.
5. Падобна, што следчыя, шукаюць крыніцу, ад якой атрымалі інфармацыю аб «інсульце Лукашэнкі» — яна расійская або мясцовая? Ці заходніх спецслужб? Знойдуць крыніцу — адна з груповак атрымае добры бонус у барацьбе з другой. Можа, знойдуць інфармацыю, на падставе якой нехта будзе абвешчаны шпіенам. Чыім, канешне, важна. У БССР заўседы арыштоўвалі за адно, а сажалі зусім за іншае — за тое, што выявілася падчас следства.
6. Мажліва, адна з кіруючых груповак хоча спыніць працэс збліжэння Беларусі і дэмакратычных краін. Таму выбіраюць тое, што выкліча найбольшае міжнароднае асуджэнне: рэпрэсіі ў дачыненні да дэмакратычных СМІ пашыраць санкцыі ці скароцяць кантакты з еўрапейскімі структурамі.
7. Правам аператыўна-вышуковай дзейнасці ў Беларусі валодаюць 8 структур. Гэта галоўныя гульцы ў барацьбе за будучую ўладу. Адна з іх — міліцыя — задзейнічаная ў затрыманні і абвінавачванні журналістаў. Пазіцыя КДБ пакуль не вызначана публічна.
8. Думаю пра маладую жанчыну — кіраўніцу БелТА, якая свамі дзеяннямі ініцыявала тое, што адбываецца. Як яна будзе надалей з гэтым жыць? Можна, канешне, жыць, калі сумленне звужанае…
9. Мяркую – гэта толькі пачатак, папярэдняя зачыстка поля палітычнай барацьбы за беларускую ўладу.Прычыны 1, 2, 3 — аб'ектыўныя, яны дзейнічаюць пры любых рэпрэсіях, як, напрыклад, з прфсаюзам РЭП, пра суд над кіраўнікамі якога з гэтага новага скандала журналісты амаль забылі.