ЗША і Беларусь намераныя вярнуць паслоў на ўзаемнай аснове

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур заяўляе аб наяўнасці палітычных воляў двух бакоў вярнуць амбасадараў пасля 10 год іх адсутнасці — піша Беларускі Партызан.

jenifer_moor.jpg


"Я лічу, што есць палітычная воля абедзьвух бакоў вярнуць амбасадараў. Тэхнічныя дэталі некалькі тармазяць працэс", — сказала Д.Мур у інтэрв'ю Белапан.
Па яе словах, "нам патрабуецца час, каб дасягнуць таго моманту, калі зможа з'явіцца амбасадар і калі штат амбасады зможа належным чынам забяспечыць і падтрымаць ягоную працу". "Гэта тэхнічны момант — узнаўленне паўнавартаснага штату супрацоўнікаў, іх уладкаванне і гарантыі таго, што мы зможам адпавядаць усім патрабаванням для прыезду і падтрымкі працы амбсадара", — сказала галава амерыканскай дыпмісіі.
Пры гэтым Д.Мур аптымістычна ацэньвае тэрміны з'яўлення амбасадара ЗША ў Беларусі. "Я аптыміст. Калі я добра выконваю сваю працу, то магу стаць апошнім павераным у справах. Тады чалавек, які заменіць мяне, прыедзе ўжо ў рангу амбасадара", — сказала яна.
Каментуючы двухбаковыя адносіны Беларусі і ЗША, у прыватнасці, працяг на 12 месяцаў мараторыю на амерыканскія санкцыіі ў дачыненні да беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў, Д.Мур адзначыла, што "калі Беларусь працягне рабіць пазітыўныя крокі для агульнага паляпшэння сітуацыі, мы можам разглядзец пытанне аб зняцці санкцый". "ЗША па-ранейшаму прытрымліваюцца абароны чалавечай годнасці і следуюць асноўным дэмакратычным прынцыпам. Прагрэс у гэтых пытаннях створыць прастору для паляпшэння двухбаковых адносінаў, асабліва ў эканамічнай сферы ў дачыненні да санкцый", — сказала дыпламатка.
Мур таксама падкрэсліла: "Мы уважліва сочым за расследваннем крымінальнай справы ў дачыненні да журналістаў TUT.by, БелаПАН, Deutsche Welle і іншых СМІ (інтэрв'ю адбылося да спынення крымінальнага пераследу большасці фігурантаў "справы БелТА"). Мы спадзяёмся, што суб'екты гаспадаркі змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні без будзь-якіх несуразмерных і неадекватных крымінальных санкцый.
З 2008 года ў Беларусі няма амбасадара ЗША. Абвастрэнне адносінаў між Мінскам і Вашынгтонам адбылося пасля таго, як у 2007-2008 гадах ЗША ўвялі абмежавальныя меры эканамічнага кшталту ў дачыненні да канцэрну "Белнафтахім".